Стрэл (аповесць)
| Стрэл | |
|---|---|
| Выстрѣлъ | |
| Жанр | аповесць |
| Аўтар | Аляксандр Сяргеевіч Пушкін |
| Мова арыгінала | руская |
| Дата напісання | 1830 |
| Дата першай публікацыі | 1831 |
| Апублікаваны ў | Аповесці нябожчыка Івана Петровіча Белкіна |
«Стрэ́л» – чацвёртая аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з цыклу «Аповесцей нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна», напісаная ў Вялікім Болдзіна 14—16 кастрычніка 1830 года і выдадзеная ў 1831 году. Гэтая гісторыя пра адстаўнога гусара Сільвіё і яго шасцігадовае чаканне помсты.
Сучаснікі
[правіць | правіць зыходнік]Многія сучаснікі Пушкіна ўвесь яго цыкл аповесцей палічылі вельмі пасрэдным[1][2]. Асабліва рэзка «Аповесці» крытыкаваў Бялінскі, аднак аповесць «Стрэл» ацэньвалася ім вышэй за астатнія[3].
Нярэдкао «Стрэл» параўноўваюць з нашумелай у 1830 годзе драмай «Эрнані» Гюго (у Гюго герцаг дэ Сільва выкарыстоўвае сваё права на жыццё Эрнані, умяшанне доньі Соль, якая моліць пашкадаваць мужа, нічога не можа змяніць — гібнуць усе), паэмай «Баль» Баратынскага (1828 год) і аповесцю Бястужава «Вечар на біваку» (1823 год)[4].
Таксама ў аповесці адзначаюць пародыі на рамантычныя літаратурныя штампы, у прыватнасці, рэмінісцэнцыі з Аляксандра Бястужава («Вечар на Каўказскіх водах 1824 года» 1830 года, «Раман у сямі лістах», «Гедэон», «Замак Вейдэн» 1821 года, «Замак Нейгаузен» 1824 года, «Здраднік» і «Рэвельскі турнір» 1825 года)[5]. Вядома, што імя галоўнага героя Пушкін узяў з рамана Жуля Жанэна «Мёртвы асёл і гільяцінаваная жанчына»[6].
Першапачаткова «Стрэл» складаўся з адной главы. Скночыўшы яе 12 кастрычніка 1830 года, Пушкін прыпісаў, што заканчэнне аповесці страчана, і тым самым адмовіўся ад намеру працягваць аповед. У такім выглядзе аповесць мела аўтабіяграфічны характар, бо змяшчала элементы дуэлі Пушкіна з прапаршчыкам генеральнага штаба А. Зубавым, якая адбылася ў чэрвені 1822 года ў Кішынёве. Гісторык Пётр Барценеў, апісваючы гэтыя падзеі і спасылаючыся на сведкаў[7], пісаў, што Пушкін прыйшоў на паядынак з чарэшнямі і снедаў імі, пакуль Зубаў страляў першым. Пасля таго, як Зубаў прамахнуўся, Пушкін сышоў не страляючы. Другая глава была прыпісана 14 кастрычніка 1830 года[7].
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі пераклад аповесці «Стрэл» выдаваўся ў 1936[8] і 1938[9] гадах.
Адаптацыі
[правіць | правіць зыходнік]- «Стрэл» — аповесць Аляксандра Дзюма-бацькі, напісаная на аснове аповесці Пушкіна і ўключаная ў зборнік «Успаміны Антоні»;
- 1939 — «Стрэлы» (Coups de feu; Францыя), рэжысёр Рэнэ Барберы.
- 1941 — «Стрэл» (Un colpo di pistola; Італія), рэжысёр Рэната Кастэлані.
- 1965 — «Няздзейсненая дуэль» (польск.: Wystrzal; ПНР), рэжысёр Ежы Антчак.
- 1966 — «Стрэл» (СССР), рэжысёр Навум Трахтэнберг.
- 1981 — «Аповесці Белкіна. Стрэл», рэжысёр Пётр Фаменка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Повѣсти Бѣлкина (руск.). ЭНИ «Пушкин». ФЭБ «Русская литература и фольклор». Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 12 ліпеня 2009.
- ↑ Варнеке, Б. В. Построение «Повестей Белкина»(руск.) // Варнеке, Б. В. Пушкин и его современники: Материалы и исследования. — Л.: Издательство АН СССР, 1930. — В. 38/39. — С. 162—168. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2019.
- ↑ Белинский, В. Г. Повести, изданные Александром Пушкиным(руск.) // Белинский В. Г. Собрание сочинений. В 9 томах. — М.: Художественная литература, 1976. — Т. Т. 1. Статьи, рецензии и заметки 1834—1836. Дмитрий Калинин. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2019.
- ↑ Маркович, В. М. «Повести Белкина» и литературный контекст // Пушкин: Исследования и материалы. — Л.: «Наука». Ленингр. отд-ние, 1989. — Т. XIII. — С. 63—87. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2009.
- ↑ «Повести Белкина» в оценке критики и литературоведения Архівавана 19 лістапада 2010. (руск.) на сайте ppf.asf.ru Архівавана 17 сакавіка 2011..
- ↑ Криницын, А. Пушкин и Жюль Жанен. С. 37.. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 27 красавіка 2023.
- 1 2 Комментарии к повести Архівавана 22 жніўня 2010. на сайте издательства «Просвещение».
- ↑ Пушкін, А. С. Выбраная проза(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2025. Праверана 29 мая 2025.
- ↑ Пушкін, А. С. Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2025. Праверана 29 мая 2025.