Стрэшын
Стрэшын
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Стрэ́шын[2] — гарадскі пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на правым беразе Дняпра. Злучаны аўтадарогамі з Жлобінам, Рэчыцай, Светлагорскам. За 21 км ад Жлобіна, 105 км ад Гомеля. Насельніцтва 930 чал. (2022).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. 14 ст.). У 1399 годзе падараны Вялікім князем літоўскім Вітаўтам Віленскаму капітулу. У 16—17 стст. неаднаразова разбураны. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага павета, мястэчка, уладанне графа Остэрмана. У 1924—1927 і 1939—1955 гг. цэнтр Стрэшынскага раёна, у 1927—1939 і з 1956 г. у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, з 1938 года гарадскі пасёлак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Цагельня, лясніцтва.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Стрэшынскі замак
- Стрэшынская Пакроўская царква
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
На ўскраіне вёскі гарадзішча 12 ст.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Васільевіч Бярнацкі (1912—1945) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза.
- Іаан Кармянскі (1837—1917) — протаіерэй, кананізаваны Беларускай праваслаўнай царквой у ліку праведных.
- Васіль Рагаўцоў (нар. 1952) — беларускі паэт, мовазнавец, доктар філалагічных навук (2003), прафесар (1993), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).
- Уладзімір Яўцехавіч Сінякоў (нар. 1947) — беларускі палітык.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І — С. 433.
- ↑ Стрэшын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 218. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стрэ́шын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 218. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стрэ́шын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Стре́шин // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 568. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стрэшын
- Геаграфічныя звесткі па тэме Стрэшын на OpenStreetMap