Стрэшынскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стрэ́шынскі за́мак[1] — замак, які існаваў у XIIXVIII стагоддзях у сучасным гарадскім пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.


Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Быў пабудаваны з дрэва на абкружаным ровам мысе ракі Дняпро. У сістэму ўмацаванняў замка ўваходзілі 5 вежаў, роў, вал, гародні. Сярод узбраення Стрэшынскага замка былі гарматы, мушкеты, гакаўніцы, жалезныя і алавяныя ядры, гакаўнічныя і мушкетныя кулі і інш.

Ваенная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У антыфеадальную вайну 1648—1651 гадоў і вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак знаходзіўся ў цэнтры ваенных падзей. У ліпені 1654 года казакі І. Залатарэнкі ўзялі Стрэшын штурмам, a замак спалілі. Пасля вайны Стрэшынскі замак быў адноўлены, аднак ранейшай магутнасці ўжо не меў і ў такім стане праіснаваў да 1793 года[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]