Студзёнкаўскі сельсавет (Сенненскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Студзёнкаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 47 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Студзёнка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 690
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Студзё́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Студзёнка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пустынкаўскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пустынкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасельскага сельсавета[1]. 6 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Студзёнка[2]. 2 жніўня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Студзёнкаўскі[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Алексініцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Адамава, Алексінічы, Алёхнава, Барок, Заслонаўка, Застадолле, Зямковічы, Каменка, Кімейка, Курэйшына, Леснікова, Луг, Папінка, Тур’ева, Утрылава, Шынкава і Шыпы)[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[5], з іх 94,4 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.