Студзёнкі (Нясвіжскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Студзёнкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
364 чалавекі (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Аўтамабільны код
5
Студзёнкі на карце Беларусі ±
Студзёнкі (Нясвіжскі раён) (Беларусь)
Студзёнкі (Нясвіжскі раён)
Студзёнкі (Нясвіжскі раён) (Мінская вобласць)
Студзёнкі (Нясвіжскі раён)

Студзёнкі[1] (трансліт.: Studzionki, руск.: Студёнки) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзейскага сельсавета.

Знаходзіцца за 15,5 км на паўднёвы захад ад Нясвіжа, 105 км ад Мінска, 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Баранавічы — Мінск. 175 двароў, 364 жыхары (2007)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Грушэцкая, уладальніца маёнтка Студзёнкі ў 2-й пал. ХІХ ст.

Вёска вядома з XVI cтагоддзя ў Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1558 годзе Мікалай Глябовіч у прысутнасці Мікалая Радзівіла падараваў маёнтак Студзёнкі Якаву Красуцкаму (ці Я. Красоўскаму). У 1650 годзе маёнтак купілі ў пана Быкоўскага Радзівілы, і вёска становіцца часткай нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі ў Нясвіжскім, а з 1796 года — у Слуцкім павеце Мінскай губерні[2][3].

Аўдавелая дачка Міхаіла Казіміра Рыбанькі, Тэафілія Канстанцыя Радзівіл (1738—1807), у 1793 годзе бярэцца шлюбам з 24-гадовым ротмістрам Янам Тадэвушам Развадоўскім (1769—1849[4]; ротмістр кавалерыі літоўскіх войскаў, афіцэр Лістападаўскага паўстання 1830—1831, заснавальнік Баранавічаў, генерал), які па шлюбу робіцца ўладаром і арандатарам Студзёнак. У дакументах за 1805 год фальварак Студзёнкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў запісаны ў арэндзе Яна Развадоўскага (Развадойкі)[2]. Па смерці Тэафіліі Ян Развадоўскі ў 1809 годзе бярэцца шлюбам з Марыяй Вангродскай. Ад шлюбу нарадзілася 7 дзяцей, сярод якіх былі Сафія (нар. к. 1809) і Канстанцін (1813—1885; генерал-лейтэнант, камендант Варшавы, атрымаў у 1872 годзе тытул графа). 8 студзеня 1833 года ў Iшкалдскiм Троіцкiм касцёле Сафія Развадоўская пабралася шлюбам з дваранінам Магілёўскай губерні паручнікам Андрэем (Анджэем) Грушэцкім (нар. к. 1805), які па шлюбу становіцца новым гаспадаром маёнтка. Ад шлюбу было трое дзяцей: Уладзіслаў (1833—1850), Марыя (1834—1900) і Цэліна (1835—1863)[3].

Марыя Грушэцкая пабралася шлюбам з Віктарам Каліноўскім (брат святога Рафала Каліноўскага, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў). Пасля Грушэцкіх маёнтак перайшоў да Каліноўскіх. Мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч прыходзіць да высновы што айцец Віктара і Рафала Каліноўскіх, Анджэй Каліноўскі, з’яўляецца родным братам прадзеда Кастуся Каліноўскага, Мацея[5]. Пра сваяцтва Каліноўскіх свярджае і айцец кармэлін Аркадзь Куляха[6]. Святы Рафал таксама нярэдка наведваў Студзёнкі, дзе жыў ягоны брат Віктар у маёнтку сваёй жонкі Марыі з Грушэцкіх[6].

Маёнтак у Студзёнках у першай палове XIX стагоддзя, калі належыў Марыі Грушэцкай, уяўляў сабой аднапавярховую трохпакаёвую рэзідэнцыю з хатняй каплічкай. На захад ад будынка размяшчаліся дзве злучаных ракой вялікіх сажалкі, якія Адам Міцкевіч апісаў у паэме «Пан Тадэвуш». Пра апісанне Міцкевічам у паэме Студзёнак згадваў у сваіх успамінах ксёндз Ежы Каліноўскі[7] (1859—1930; зводны брат Рафала і Віктара Каліноўскіх) і польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль(польск.) бел.[8], які абраў і апрацаваў запісы Ежы Каліноўскага. Таксама звесткі пра апісанне прыгажосці Студзёнак Міцкевічам пададзены ва ўспамінах Ірыны Адоеўцавай, жонкі Георгія Іванова(польск.) бел.[9][10] (1894—1958), аднаго з найбуйнейшых паэтаў рускай эміграцыі. Падчас адпачынку ў маёнтку Адам Міцкевіч пакінуў у альбоме гаспадыні памятны надпіс[8][11] (найверагодней у 1820 годзе), які пазней быў выбіты на камяні[3][12].

У 1862 годзе ў вёсцы 31 гаспадарка, 129 душ мужчынскага полу; у іх карыстанні 307 дзесяцін 1155 сажняў зямлі. У 1889 годзе на месцы сучаснай вёсцы знаходзіліся 2 аднайменныя вёскі: 26 і 7 асад, фальварак, 39 валок зямлі, млын, вінакурня, уладанне Гагенлоэ. Адпаведна з перапісам 1897 года ў вёсцы 62 двары, 438 жыхароў, хлебзапасная крама; маёнтак, 11 двароў, 22 жыхары, крухмальны завод, сядзіба (уладанне памешчыка Шэпелера), 4 двары, 13 жыхароў, вадзяны млын. У 1909 годзе ў вёсцы 72 двары, 456 жыхароў, у маёнтку 7 жыхароў.

З лютага па снежань 1918 года вёска акупавана Германіяй, з пачатка жніўня 1919 да сярэдзіны ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года — вёска пад польскім войскам. З 1919 года ў БССР, з 29 ліпеня 1920 года ў Нясвіжскім павеце. З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзейскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства; вёска 85 двароў, 468 жыхароў. З лістапада 1939 года вёска ў складзе БССР[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сцюдзёнкі
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Бялова, 2013, с. 91
  3. 3,0 3,1 3,2 Грушэцкі А.Л. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам. Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.
  4. Minakowski M.J.(польск.) бел. Jan Tadeusz Jordan-Rozwadowski h. Trąby (польск.) . Праверана 18 мая 2020.
  5. Абрамовіч А. Студзёнскія гісторыі // Нясвіжскія каеты : часопіс. — Нясвіж: Нясвіжская раённая арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, 2019. — № 2. — С. 25—31. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020.
  6. 6,0 6,1 Куляха А. Жыццё святога Рафала Каліноўскага // Наша вера : час.. — Мн.: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, 2007. — В. 42. — № 4.
  7. APKB (Archiwum Prowincji Karmelitów Bosych w Czerniej), AP 111, [Jerzy Kalinowski], Notes, s. 24-26.
  8. 8,0 8,1 Honorat Czesław Gil. Rodzieństwo // Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim. — Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2014. — С. 22—23. — 248 с. — ISBN 978-83-7604-012-7.
  9. Нагбомавіч Ш. Знявага як экспертная ацэнка. Новы Час (25 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
  10. Зенн Т. Георгий Иванов: легенды и документы // Звезда : часопіс. — Спб: 2014. — № 11. — С. 137—157.
  11. O. Honorat Czesław Święty Rafał Kalinowski – patriota (польск.)  // Wadoviana. Przeglad historyczno-kulturalny : часопіс. — 1998. — № 2. — С. 66. — ISSN 1505-0181.
  12. Кіркевіч А. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі. Белсат (18 мая 2020). Праверана 18 мая 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]