Ступень захаванасці мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Узровень жыццяздольнасці мовы (англ.: Degree of endangerment[1]) — ацэнка, якая надаецца ЮНЕСКА ўключаным у «Атлас моў свету, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення» (англ.: Atlas of the World's Langueges in danger) мовам у адпаведнасці з 9 крытэрыямі, з якіх найбольш важным лічыцца перадача мовы паміж пакаленнямі[2].

Узроўні пагрозы[правіць | правіць зыходнік]

Статус Тлумачэнне Прыклады моў
У бяспецы Мова выкарыстоўваецца ўсімі пакаленнямі, яе перадача паміж імі не парушана англійская, арабская, іспанская, руская, французская
Уразлівая На мове размаўляе большасць дзяцей, але яе выкарыстанне можа быць абмежаваным (напрыклад, на мове размаўляюць толькі дома) адыгейская, анал, башкірская, беларуская, карачаева-балкарская, неапалітанская, ніжненямецкая, сіцылійская, чувашская
Ёсць пагроза знікнення Не вывучаецца дзецьмі як родная мова абазінская, валонская, ідыш, кангры, карэльская мова, неварская, ламбардская, цыганская, эміліяна-раманьёльская, эрзянская
Сур’ёзная пагроза Выкарыстоўваецца старэйшымі пакаленнямі; зразумела пакаленню бацькоў, але не выкарыстоўваецца падчас зносін з дзецьмі і паміж сабой арнаутская, іжорская, кілі, каракская, лангедокская, лімузенская, нанайская, нганасанская, пікардская, сефардская, чукоцкая
На мяжы знікнення Самыя малодшыя носьбіты — старыя. Мова выкарыстоўваецца імі часткова і рэдка водская, дахлік, парджы, арокская, тафаларская мова, Ульчская, а таксама тры адраджаемыя мовы: корнская, ліўская і мэнская
Вымерлая Няма жывых носьбітаў (у атлас ЮНЭСКА ўнесены толькі вымерлыя з 1950-ых) арманская, бабінска-саамская, далмацінская, камасінская, керекская мова, абіспен'я, саётская, туніка, убыхская, югская

Абсалютная колькасць носьбітаў не грае істотнай ролі: на малінальтэпекскай тлапанэкскай мове гавораць 29 чалавек, але яна пападае ў катэгорыю ўразлівых, а мова дурува з 51 216 носьбітамі аднесена да моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Значна важней, наколькі добра мова перадаецца наступным пакаленням, што найбольш відавочна па колькасці дзяцей, якія размаўляюць на ёй, а таксама з сярэдняга і мінімальнага ўзроста гаворачых.

Атлас моў света, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення[правіць | правіць зыходнік]

«Атлас моў света, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення», выдадзены ў 2010 годзе ўтрымлівае каля 2500 моў. Цяпер у статус мёртвых могуць перайсці больш за трэцяй часткі жывых моў планеты. Напрыклад, эякская мова стала мёртвай пасля смерці яе апошняга носьбіта — Мэры Сміт Джонс (Аляска). Яшчэ на 1492 мовах планеты гавораць менш за дзве тысячы чалавек[3].

Важнасць захавання моў[правіць | правіць зыходнік]

Захаванне ўсіх, нават малараспаўсюджаных моў, вельмі важна як з пункту гледжання захавання культурнай разнастайнасці чалавецтва, так і з навуковай — шмат якія са знікаючых моў яшчэ дрэнна апісаны лінгвістамі (зрэдку нават амаль не апісаны) і прадстаўляюць вялікую цікаўнасць для параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, этнаграфіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі.

Прыкладам такой мовы з’яўляецца вымерлая, але адраджаемая, эякская мова — даследаванне яго фанетыкі лінгвістам Майклам Краусам прывяло да з’яўлення гіпатэтычнай моўнай сям’і на-дэнэ.

21 чэрвеня 2012 года кампанія Google Inc. абвясціла аб праекце па выратаванні моў, якія выміраюць (Endangered Languages Project)[4]. Сутнасць праекта складаецца ў стварэнні сайта, на якім цэнтралізавана прадстаўлена інфармацыя аб мовах, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Усяго ў азе дадзеных сайта на 21 чэрвеня 2012 года было 3054 мовы[5]. Геаграфічнае размеркаванне носьбітаў моў можна праглядзець на спецыяльнай інтэрактыўнай карце.

Зноскі

  1. Атлас языков, находящихся под угрозой исчезновения // Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры
  2. [1] Крыстафер Мозлі, выд. 2010, Атлас моў свету пад пагрозай знікнення, Парыж, Выдавецтва ЮНЭСКА
  3. Вышло новое издание Атласа языков мира(недаступная спасылка) // Радыё Свабода, 20.02.2009
  4. [Clara Rivera Rodriguez and Jason Rissman The Endangered Languages Project: supporting language preservation through technologu and collabotration] // Google Official Blog, June 20, 2012
  5. Антон Белогородцев Языковой заповедник от Google // Позитайм.ru, 21.05/2012

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]