Стывен Ален Бенсан
Стывен Ален Бенсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Stephen Allen Benson | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джозеф Джэнкінс Робертс | ||||||
Пераемнік | Дэніел Бэшыел Уорнер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Anthony D. Williams[d] | ||||||
Пераемнік | Beverly Page Yates[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 мая 1816
|
||||||
Смерць |
24 студзеня 1865 (48 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, суддзя | ||||||
![]() |
Стывен Ален Бенсан (англ.: Stephen Allen Benson; 21 мая 1816, Мэрыленд, ЗША - 24 студзеня 1865, Гранд-Баса, Ліберыя) - другі прэзідэнт Ліберыі з 1856 па 1864 год.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бенсон нарадзіўся ў 1816 годзе ў Мэрылендзе, ЗША. У 1822 годзе яго сям'я пераехала ў Ліберыю. Праз некаторы час калонія была захоплена афрыканскімі абарыгенамі, і Бенсан некалькі месяцаў правёў у палоне. У 1842 годзе ён становіцца ўпаўнаважаным каланіяльным консулам. У 1847 годзе, пасля абвяшчэння незалежнасці Ліберыі, ён становіцца суддзёй.
У 1853 годзе Бенсан становіцца віцэ-прэзідэнтам пры Джозефе Джэнкінс Робертсе, а ў 1856 годзе прымае ад яго пасаду прэзідэнта. У 1857 годзе ён анексаваў суседнюю Рэспубліку Мэрыленд.
У 1862 годзе Ліберыя была прызнаная ЗША, і ў гэтым жа годзе Стывен Ален Бенсан наведаў з візітам Еўропу. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Бенсан ведаў мовы тубыльных плямёнаў і здолеў наладзіць з імі супрацоўніцтва.