Перайсці да зместу

Стывен Дэвіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Стывен Дэвіс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1985(1985-01-01)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства  Паўночная Ірландыя
Рост 170 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Шатландыя Рэйнджэрс
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
Шатландыя Сент-Эндрус Бойз
2002—2004 Англія Астан Віла
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Англія Астан Віла 91 (5)
2007—2008 Англія Фулхэм 22 (0)
2008 →  Шатландыя Рэйнджэрс 12 (0)
2008—2012 Шатландыя Рэйнджэрс 140 (18)
2012—2019 Англія Саўтгемптан 193 (12)
2019 →  Шатландыя Рэйнджэрс 14 (0)
2019— Шатландыя Рэйнджэрс 85 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—2001 Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 15) 8 (1)
2001 Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 16) 3 (0)
2001—2002 Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 17) 8 (0)
2002—2004 Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 19) 8 (0)
2003—2004 Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 21) 3 (0)
2004 Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 23) 1 (1)
2005— Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя 140 (13)
Трэнерская кар’ера
2023 Шатландыя Рэйнджэрс в. а.
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лістапада 2023.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стывен Дэвіс (англ.: Steven Davis; нар. 1 студзеня 1985, Баліміна, Паўночная Ірландыя) — паўночнаірландскі футбаліст, паўабаронца шатландскага клуба «Рэйнджэрс» і нацыянальнай зборнай Паўночнай Ірландыі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Дэвіс уступіў у шэрагі свайго любімага клуба дзяцінства «Рэйнджэрс» з горада Глазга ў студзені 2008 года на правах арэнды[3]. Да гэтага выступаў за англійскія «Астан Вілу» і «Фулхэм». Падчас тэрміну сваёй арэнды Дэвіс згуляў 26 разоў і забіў адзін гол у браму «Вердэра» ў Кубку УЕФА.

Дэвіс аформіў паўнавартасную здзелку з «Рэйнджэрс», і першы поўны сезон на «Айбракс» прынёс яму задавальненне. Ён быў прызнаны аднаклубнікамі найлепшым іграком года. 6 ліпеня 2012 года Дэвіс перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Саўтгемптан», падпісаўшы кантракт на 3 гады[4].

У студзені 2019 года вярнуўся ў «Рэйнджэрс» на правах арэнды, а ў маі аформіў паўнавартаснае пагадненне з клубам. У снежні 2022 года атрымаў траўму і выбыў на доўгі тэрмін.

У кастрычніку 2023 года пасля адстаўкі Майкла Біла быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Рэйнджэрс». У гэтай якасці правёў дзве сустрэчы (у Лізе Еўропы супраць «Арыса» і ў чэмпіянаце супраць «Сент-Мірэна»), пасля чаго новым галоўным трэнерам стаў Філіп Клеман.

«Рэйнджэрс»

  1. ↑ STEVEN DAVIS // Argentine Soccer Database
  2. ↑ Steven Davis // FBref
  3. ↑ Біяграфія на афіцыйным сайце «Рэйнджэрс» (англ.). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2009. Праверана 23 кастрычніка 2022.
  4. ↑ Saints Sign Steven Davis (англ.). saintsfc.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 23 кастрычніка 2022.