Стыг Дагерман
| Стыг Дагерман | |
|---|---|
| Stig Dagerman | |
| Каля 1940 г. | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1923[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 лістапада 1954[4][1][…] (31 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Аніта Б'ёрк[d] і Annemarie Götze[d] |
| Дзеці | Lo Dagerman[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, журналіст, прафсаюзны дзеяч, анархіст |
| Мова твораў | шведская |
Стыг Дагерман (шведск.: Stig Dagerman; 5 кастрычніка 1923[1][2][…], Älvkarleby congregation[d], лен Упсала[2][3] — 4 лістапада 1954[4][1][…], Дандэруд[d], лен Стакгольм[2]5 кастрычніка 1923, Эльвкарлебю, Упсала, Швецыя — 4 лістапада 1954, Энэбіберг, Стакгольм, Швецыя) — шведскі паэт, пісьменнік, перакладчык, журналіст, прафсаюзны дзеяч, анархіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 кастрычніка 1923 года ў Эльвкарлебю (Швецыя). Маці фактычна не ведаў, а свайго бацьку ўпершыню ўбачыў у 11 гадоў. Дзяцінства правёў на ферме з дзядулем і бабуляй.
У студэнцкія гады прымкнуў да анарха-сіндыкалістаў. У 1944—1947 гадах быў рэдактарам аддзела культуры ў сіндыкалісцкай газеце «Arbetaren» («Рабочы»), дзе штотыдзень да самай смерці публікаваў «Вершы на злобу дня» («Dagsedlar»; выйшлі асобнай кнігай у 1955 годзе).
У 1943—1953 гадах быў жанаты з Анмары Гёцэ, яўрэйкай, якая нарадзілася ў Германіі.
У 1946 годзе наведаў Германію ў якасці журналіста шведскай газеты «Expressen». Яго зборнік нарысаў пра Германію «Tysk höst» («Нямецкае жыццё», 1947) апісвае жыццё немцаў у пераможанай і зруйнаванай краіне.
З 1950 года адчуваў творчы крызіс, звязаны з асабістымі праблемамі (развод з Анмары, разрыў з сынамі). Ён перажываў нервовыя зрывы, дэпрэсію, неаднаразова спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
У 1953 годзе ён ажаніўся са шведскай актрысай Анітай Б’ёрк.
4 лістапада 1954 года зачыніўся ў аўтамабілі, уключыў рухавік і памёр, атруціўшыся выхлапнымі газамі.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]1980-я гады сталі для Дагермана эпохай новага прызнання: у Швецыі выйшаў збор яго твораў, яго творы актыўна перакладалі ў розных краінах, паволе яго кніг здымаліся фільмы, пра яго пісалі кнігі, па яго творчасці абаранялі дысертацыі. Былі створана таварыства яго імя, заснавана прэмія Дагермана. У 2008 годзе гэтую прэмію атрымаў Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё, праз некалькі месяцаў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- 1945 — «Ormen» («Змяя»)
- 1946 — «De dömdas ö» («Востраў асуджаных»)
- 1948 — «Bränt barn» («Спаленае дзіця»)
- 1949 — «Bröllopsbesvär» («Вясельныя непрыемнасці»)
Рэпартаж
[правіць | правіць зыходнік]- 1947 — «Tysk höst» («Нямецкае жыццё»)
Зборнік апавяданняў
[правіць | правіць зыходнік]- 1947 — «Nattens lekar» («Начныя гульні»)
Выбраныя апавяданні
[правіць | правіць зыходнік]- 1948 — «Att döda ett barn» («Забіць дзіця»)
- 1948 — «Ett barns memoarer» («Дзіцячыя ўспаміны»)
- 1948 — «Överraskningen» («Сюрпрыз»)
Вершы
[правіць | правіць зыходнік]- 1954 — «Dagsedlar» («Вершы на злобу дня»)
Пасмяротныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]- 1954 — «Tusen år hos Gud» («Тысяча гадоў з Богам»)
- 1955 — «Vårt behov av tröst» («Наша патрэба ў камфорце»)
Пераклады на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]Працы Стыга Дагермана на беларускую мову перакладала Алеся Башарымава.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Stig Dagerman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 6 19231005-101 Dagerman, Stig Halvard // Sveriges dödbok — Sveriges Släktforskarförbund, 1995. Праверана 14 жніўня 2018.
- 1 2 Älvkarleby kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11785/C/14 (1915-1948), bildid: 00151473_00116, sida 111 Праверана 12 лютага 2022.
- 1 2 Дагерман Стиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Dagerman, Stig Halvard // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/4612341e-9f81-4174-8516-f60973bdf2fa — Svenskagravar.se. Праверана 27 мая 2023.
- ↑ Författaren Stig Dagermans grav på Älvkarleby kyrkogård, Älvkarleby socken, Uppland 2008 Праверана 3 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стыг Дагерман- Беларускі пераклад апавядання «Забіць дзіця»