Стыло
Стыло, або пісала (стар.-грэч.: στῦλος — слуп, калона) — прылада для пісьма, востраканцавы цыліндрычны стрыжань (даўжынёй 8-15 см і дыяметрам каля 1 см) з косці, металу або іншага цвёрдага матэрыялу. Стылы шырока ўжываліся ў антычнасці і сярэднявеччы. Завостраным канцом стыла наносілі (надрапвалі) тэкст на васковых таблічках. Супрацьлеглы канец рабілі сплошчаным (у выглядзе лапаткі) і акруглым, каб сціраць напісанае.
На Беларусі стылы знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Браславе, Слуцку, Тураве, Пінску, Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да XV ст.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стыло