Стыль, мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Стыль мовы, функцыянальны стыль мовы — умоўная частка літаратурнай мовы, якая прыстасавана да спецыфічных сфер прымянення мовы, мэты зносін і асноўных відаў тэкстаў, у якіх яна ўжываецца. Характарызуецца пэўным спецыфічным наборам слоў, выразаў, наяўнасцю ці адсутнасцю экспрэсіўнасці, ацэначнасці моўных сродкаў. Літаратурная мова уяўляе сабой сістэму такіх стыляў.

Вусная адмена літаратурнай мовы прадстаўлена адным стылем — гутарковым. Пісьмовая адмена прадстаўленая трыма стылямі — публіцыстычным, навуковым, афіцыйна-дзелавым. Гэтыя стылі проціпастаўляюцца не абсалютна, паколькі, напрыклад, многія словы не маюць стылявых прыкмет.

Многія даследчыкі ўключаюць у сістэму літаратурнай мовы і мову мастацкай літаратуры або мастацкі стыль (стыль мастацкай літаратуры), але часам ён разглядаецца як своеасаблівая форма літаратурнай мовы, больш свабодная за іншыя стылі, адкрытая для выкарыстання як элементаў іншых стыляў, так і пазалітаратурных моўных сродкаў, напр., дыялектызмаў, жаргонаў, простамоўя і інш.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мастацкі
  2. Навуковы
  3. Публіцыстычны
  4. Афіцыйны[1][2]
  5. Канфесійны[3] (царкоўны, рэлігійны)

Зноскі

  1. Красней В. П. Беларуская мова. Поўны школьны курс. Тэорыя. — Мн., 2013.
  2. Красней В. П. Беларуская мова. Дапаможнік-рэпетытар. — Мн., 2014.
  3. Кузьміч А. В. Канфесійны стыль: Паняцце і жанры // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 6 / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн., 2007. — 173 с. — С. 73-80.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.