Стылістычныя фігуры
Выгляд
Стылістычныя фігуры[1], сінтаксічныя фігуры[1] — своеасаблівыя сінтаксічныя прыёмы будовы мастацкай мовы, якія адрозніваюцца ад агульнапрынятых сінтаксічных норм звычайнай моўнай практыкі. Разам з рытарычнымі фігурамі ўваходзяць у паэтычны сінтаксіс і выконваюць выяўленчыя функцыі, індывідуалізуюць мову пісьменніка, надаюць ёй павышаную эмацыянальнасць.
Да стылістычных фігур адносяцца[1]:
- розныя паўторы (анафара, эпіфара, градацыя, кальцо, падваенне, бяззлучнікавасць або асіндэтон[2], шматзлучнікавасць або полісіндэтон[2], шматпрыназоўнікавасць, сімплака);
- усе віды і формы парушэння сінтаксічнай ці лагічнай сувязі паміж словамі ўнутры вершаваных радкоў або празаічных фраз (анакалуф, амфібалія, інверсія, эліпсіс, умаўчанне);
- супастаўленне і проціпастаўленне радкоў і групоўка іх у пэўныя інтанацыйна-сінтаксічныя адзінствы (перанос, антытэза, паралелізм, ампліфікацыя або накапленне[2], сінтаксічны перыяд).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в Рагойша В. П. 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Майсейчык А. А. Стылісты́чныя фігу́ры, сінтаксічныя фігуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 227. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Рагойша В. П. Стылісты́чныя фігу́ры // Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў. — Мн.: Народная асвета, 2009. — С. 177—179. — 303 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-03-1233-4.
- Багамолава А. М. Стылістыка і культура беларускага маўлення: вучэб. дапам. / А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова. — Мн.: Изд-во Гревцова, 2012. — 304 с. — 800 экз. — ISBN 978-985-6954-43-9.
- Рыторыка: тропы і фігуры маўлення: дапаможнік па курсе «Рыторыка» для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей / Н. Э. Шандроха — Гродна: ГрДУ, 2009. — 187 с.: табл., схемы; 20 см. — ISBN 978-985-515-144-0.
- Русак В. У. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: дапам. для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» / В. У. Русак. — Мінск : БДТУ, 2020. — С. 184. — 214 с. 80 экз. — ISBN 978-985-530-862-2.
- Станкевіч А. А. Рыторыка: падручнік / А. А. Станкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя. Ф. Скарыны, 2016. — 282 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-577-169-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыбакова А. Р.Стылістычныя фігуры як сродак экспрэсівізацыі паэтычнага кантэксту // Альтэрнат-2013 (Праверана 2 ліпеня 2023)
- Канавалава І. С. Стылістычныя фігуры як сродак выражэння камічнага ў беларускіх антыпрыказках // Молодежный сборник научных статей «Научные стремления», 2013 (Праверана 2 ліпеня 2023)
- Міхалевіч А. Г., Мордас Н. Р. Стылістычнае багацце экспрэсіўных сінтаксічных фігур у мастацкай літаратуры (Праверана 2 ліпеня 2023) // Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
- Ігнацюк Т. М. Стратэгічны арсенал пафасу: фігуры і акты маўлення // Гуманитарные науки. Языкознание. № 10. — С. 137—143. (Праверана 3 ліпеня 2023)