Стыў Джобс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стывін Пол Джобс
англ.: Steve Jobs
Джобс трымае белы iPhone 4 на Worldwide Developers Conference у 2010 годзе
Джобс трымае белы iPhone 4 на Worldwide Developers Conference у 2010 годзе
Імя пры нараджэнні: англ.: Steven Paul Jobs
Род дзейнасці: прадпрымальнік, вынаходнік, інжынер, дызайнер, спецыяліст у галіне інфарматыкі
Дата нараджэння: 24 лютага 1955(1955-02-24)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг ЗША ЗША
Дата смерці: 5 кастрычніка 2011(2011-10-05)[4][5][…] (56 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: біялагічны: Абдулфата "Джон" Джандалі (нарад. 1931) прыёмны: Пол Рэйнгалд Джобс (1922-1993)
Маці: біялагічная: Джоан Кэрал Шыбле (нарад. 1932) прыёмная: Клара Джобс (1924-1986)
Жонка: Laurene Powell Jobs[d]
Дзеці: Lisa Brennan-Jobs[d], Reed Paul[d], Erin Sienna[d] і Eve[d]
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Аўтограф: Steve Jobs signature.svg
Сайт: apple.com/stevejobs
Стывін Пол Джобс на Вікісховішчы

Стывен Пол Джобс, больш вядомы як Стыў Джобс (англ.: Steven Paul Jobs, Steve Jobs; Steve Jobs; 24 лютага 1955 — 5 кастрычніка 2011[7]) — амерыканскі інжынер і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генеральны дырэктар амерыканскай карпарацыі Apple Inc. Джобс таксама з’яўляўся заснавальнікам і CEO кампаніі NeXT і кінастудыі Pixar. Атрымаў шырокае прызнанне як піянер рэвалюцыі ў галіне персанальных камп’ютараў[8][9].

У канцы 1970-х гадоў Джобс разам з сузаснавальнікам кампаніі Apple Стывам Вазняком стварылі адзін з першых камерцыйна паспяховых персанальных камп’ютараў. Камп’ютар Apple II стаў першым масавым прадуктам кампаніі Apple. У пачатку 1980-х гадоў Джобс быў у ліку першых людзей, якія звярнулі ўвагу на камерцыйны патэнцыял камп’ютарнай мышы пры выкарыстанні яе ў графічным інтэрфейсе карыстальніка. Гэта прывяло да з’яўлення камп’ютараў Apple Lisa і, праз год, Macintosh (Mac).

Прайграўшы барацьбу за ўладу з Саветам дырэктараў у 1985 годзе, Джобс пакінуў Apple і заснаваў NeXT — кампанію, што распрацоўвала камп’ютарную платформу для ВНУ і бізнеса. У 1986 годзе ён набыў падраздзяленне камп’ютарнай графікі кінакампаніі Lucasfilm, ператварыўшы яго ў студыю Pixar. Ён заставаўся CEO Pixar і асноўным акцыянерам, пакуль студыя не была набыта The Walt Disney Company у 2006 годзе, што зрабіла Джобса найбуйнейшым прыватным акцыянерам і членам савета дырэктараў Disney.

Цяжкасці з распрацоўкай новай аперацыйнай сістэмы для Mac прывялі да пакупкі NeXT кампаніяй Apple у 1996 годзе, для выкарыстання аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP у якасці асновы для Mac OS X. У рамках дагавора Джобс атрымаў пасаду дарадцы Apple. Да 1997 года Джобс вярнуў кантроль над Apple, узначаліўшы карпарацыю. Пад яго кіраўніцтвам кампанія была выратавана ад банкрутцтва і праз год пачала прыносіць прыбытак. На працягу наступнага дзесяцігоддзя Джобс кіраваў распрацоўкай iMac, iTunes, iPod, iPhone i iPad, а таксама развіццём Apple Store, iTines Store b App Store. Поспех гэтых прадуктаў і паслуг забяспечыў некалькі год стабільнага фінансавага прыбытку і дазволіў Apple стаць у 2011 годзе самай дарагой публічнай кампаніяй у свеце. Шматлікія каментатары называюць адраджэнне Apple адным з найвялікшых дасягненняў у гісторыі сусветнага бізнесу. У той жа час Джобса крытыкавалі за аўтарытарны стыль кіравання, агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да канкурэнтаў, імкненне да таталітарнага кантролю за прадукцыяй нават пасля яе рэалізацыі пакупніку.

Джобс атрымаў грамадскае прызнанне і шэраг узнагарод за аказанне ўплыву на індустрыю тэхналогій і музыкі. Яго нават часам называюць «бацькам лічбавай рэвалюцыі». Джобс быў выдатным аратарам і вывеў прэзентацыі інавацыйных прадуктаў на новы ўзровень, ператварыў іх у захапляльнае шоу. Яго лёгкапазнавальная фігура ў чорнай кашулі, пацёртых джынсах і красоўках акружана сваеасаблівым культам.

Пасля 8 год хваробы Стыў Джобс памёр у 2011 годзе ад раку падстраўнікавай залозы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Isaacson W. Steve Jobs — 1 — Simon & Schuster, 2011. — С. 3. — ISBN 978-1-4516-4853-9
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Steve Jobs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://apnews.excite.com/article/20111011/D9Q9T1D00.html
  5. Isaacson W. Steve Jobs — 1 — Simon & Schuster, 2011. — С. 575. — ISBN 978-1-4516-4853-9
  6. Steve JobsSimon & Schuster, 2015. — С. 16. — ISBN 978-1-5011-2762-5
  7. Statement by Apple’s Board of Directors (прэс-рэліз)(англ.) 
  8. Inventor of the Week Archive. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 лістапада 2011.
  9. Allen, Frederick E.. Malcolm Gladwell Gets Steve Jobs Wrong , Forbes (November 9, 2011). «"By Gladwell's definition, most of the greatest inventions would be tweaks."».