Перайсці да зместу

Стыў Мак-Куін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стыў Мак-Куін
Дата нараджэння 24 сакавіка 1930(1930-03-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1980(1980-11-07)[1][2][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька William McQueen[d][3]
Маці Julia Crawford[d][3]
Жонка Ali MacGraw[d], Neile Adams[d] і Barbara Minty[d]
Дзеці Chad McQueen[d] і Terry Leslie McQueen[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, гоншчык-матацыкліст, аўтагоншчык, тэлеакцёр, тэатральны акцёр
Кірунак вестэрн
Узнагароды
IMDb ID 0000537
stevemcqueen.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стыў Мак-Куін (англ.: Terrence Stephen "Steve" McQueen; 24 сакавіка 1930, Біч-Гроў, штат Індыяна, ЗША — 7 лістапада 1980) — амерыканскі акцёр, аўтагоншчык.

Вучыўся ў школе драматычнага мастацтва і ў нью-ёркскай акцёрскай студыі Лі Страсберга (майстэрня Уты Хайген і Герберта Бергхофа). У 1952 годзе ўпершыню выйшаў на прафесійную сцэну, яшчэ студэнтам. З 1955 года — на Брадвеі.

У кіно з 1956 года, выканаў эпізадычную ролю ў фільме рэжысёра Роберта Уайза «Хтосьці там наверсе любіць мяне».

Вядомасць атрымаў, выканаўшы галоўную ролю ў прыгодніцкім тэлесерыяле «Шукаецца жывым або мёртвым» (1958—1961).

Стыў Мак-Куін праславіўся выкананнем «крутых» хлопцаў, адзіночак, іранічных і цынічных герояў, гатовых змагацца за справядлівасць.

Фільмы з удзелам Стыва Мак-Куіна, якія зрабілі яго зоркай на галівудскім небасхіле ў 1960-я і 1970-я гады: «Выдатная сямёрка» (1960, рэж. Джон Сцёрджэс), «Вялікія ўцёкі» (1963 Прэмія на МКФ у Маскве), «Дзетка, можа пачацца дождж» (1965, рэж. Роберт Маліган), «Афёра Томаса Краўна» і Буліт" (абодва 1968, рэж. Норман Джуісан), «Уцёкі» (1972, рэж. Сэм Пекінпа), «Паляўнічы» (1980, рэж. Баз Кулік) і інш.

З 1973 па 1978 год быў жанаты з актрысай Элі Мак-Гроў, сваёй напарніцай па фільме «Уцёкі» (1972).

Стыў Мак-Куін памёр 7 лістапада 1980 года ад раку лёгкіх у Сьюдад-Хуарэсе (Чыўаўа, Мексіка). Яго прах развеялі над Ціхім акіянам.

  1. а б Steve McQueen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Steve McQueen // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. а б Movie Hero Steve McQueen Dies of Heart Attack at Age of 50 // The Washington Post / M. MurrayWashington: Fred Ryan, 1980. — ISSN 0190-8286; 2641-9599