Стэйнгрымур Хермансан
Стэйнгрымур Хермансан Steingrímur Hermannsson | |||
| |||
---|---|---|---|
28 верасня 1988 — 30 красавіка 1991 | |||
Папярэднік | Торстэйн Паўльсан | ||
Пераемнік | Давід Одсан | ||
| |||
28 мая 1983 — 8 ліпеня 1987 | |||
Папярэднік | Гунар Торадсен | ||
Пераемнік | Торстэйн Паўльсан | ||
| |||
8 ліпеня 1987 — 28 верасня 1988 | |||
Папярэднік | Маціяс Мацісен | ||
Пераемнік | Ёўн Балдвін Ханібалсан | ||
Партыя | Прагрэсіўная партыя, Ісландыя | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, аўтабіёграф, пісьменнік, інжынер | ||
Нараджэнне | 22 чэрвеня 1928[1] | ||
Смерць | 1 лютага 2010[3][1] (81 год) | ||
Бацька | Hermann Jónasson[d] | ||
Дзеці | Guðmundur Steingrímsson[d] |
Стэ́йнгрымур Хе́рмансан (22 чэрвеня 1928, Рэйк'явік, Ісландыя — 1 лютага 2010, Гардабайр, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Ісландыі (1983—1987 і 1988—1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Хермана Ёнасана, былога прэм'ер-міністра краіны. У 1948 годзе з'ехаў у ЗША, дзе навучаўся інжынернай справе. Пасля вяртання ў Ісландыю ў 1971 годзе быў абраны ў Альтынг.
У 1978—1979 гг. займаў пасаду міністра юстыцыі па справах рэлігіі і сельскай гаспадаркі. У 1980—1983 гг. ён займаў пасаду міністра рыбалоўства і камунікацый, а ў 1987—1988 гг. — міністра замежных спраў.
У 1983—1987 і ў 1988—1991 гг. быў прэм'ер-міністрам Ісландыі. Ацэнка яго працы на гэтай пасадзе неадназначная. З аднаго боку, крытыкі адзначаюць, што ён з'яўляўся апалагетам «старой сістэмы» кіравання, заснаванай на фаварытызме, які спрыяе развіццю карупцыі. Яе дэмантаж звязваюць з імем яго пераемніка на пасадзе прэм'ер-міністра Давіда Одсана. З іншага боку, пазітыўна ацэньваецца яго дзейнасць, накіраваную на адаптацыю ісландскай эканомікі да складаных сацыяльна-эканамічных працэсаў канца 1980-х і пачала 1990-х гг.
У перыяд свайго прэм'ерскага мандата арганізаваў у Рэйк'явіку ў 1986 годзе сустрэчу Міхаіла Гарбачова і Рональда Рэйгана.
Пасля сваёй адстаўкі да 1998 г. уваходзіў у кіраўніцтва Цэнтральнага банка Ісландыі. Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Heimssýn, выступалай супраць уступлення Ісландыі ў ЕС.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Steingrimur Hermannsson // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.althingi.is/altext/cv/is/?nfaerslunr=554
- ↑ http://www.icelandreview.com/icelandreview/daily_news/?cat_id=21123&ew_0_a_id=357282
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Папярэднік: Олафур Ёханесан |
Старшыня Прагрэсіўнай партыі 1979–1994 |
Пераемнік: Хальдар Аўсгрымсан |