Стэла каршуноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Частка стэлы каршуноў з выявай бітвы

Стэла каршуноў, або Стэла цара Эанатума — умоўная назва пераможнай стэлы з вапняку з рэльефнымі выявамі ў некалькі ярусаў і надпісам. З'яўляецца адным з найстаражытных твораў шумерскага мастацтва. Узведзена пры Эанатуме ў XXV ст. да н.э. пасля разгрому ім Зузу — цара Апіса, і Уша — кіраўніка г. Умы. Стэла атрымала сваю назву ад адной са сцэн, якая малюе сцэну, дзе галодныя каршуны ўносяць галовы і канечнасці салдатаў ворага.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Частка стэлы каршуноў з выявай бога Нінгірсу, які дабівае палонных воінаў
Рэканструкцыя стэлы

Стэла знаходзіцца ў разбураным стане. Першыя тры фрагменты былі знойдзены падчас раскопак у пачатку 1880-х пад кіраўніцтвам французскага археолага Эрнэста дэ Сарзека ва ўрочышча Тэла (былы шумерскі горад Гірсу), размешчаным на поўнач ад Басры, у двурэччы Тыгра і Еўфрата. Іншыя тры фрагменты былі адкрыты падчас раскопак 1888—1889 гадоў. Сёмы фрагмент, які лічыцца часткай Стэлы каршуноў, быў набыты Брытанскім музеем у антыкварнай краме ў 1898 годзе. Брытанскі музей два разы адпрэчваў прапанову Луўра перадаць сёмы фрагмент і толькі ў 1932 годзе пагадзіўся. Зараз усе сем частак захоўваюцца ў Луўры[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Стэла ўяўляла сабой манумент з вапняку з закругленым верхам і рэльефамі абодвух бакоў. Памеры: вышыня — 180 см; шырыня — 130 см; таўшчыня — 11 см.[2] Стэла Эанатума была створана ў адзначэнне перамогі горада-дзяржавы Лагаша над адным з суседніх гарадоў Умай і высечана, несумнеўна, творча адораным аўтарам. Перамогу ўвасабляе буйная фігура бога Нінгірсу, якая займае ўвесь пярэдні бок пліты. Аднак бог цалкам рэальна дабівае булавой палонных воінаў Умы, якія боўтаюцца ў сеткаватым мяшку. Рэльефныя радкі на іншым боку стэлы яшчэ больш дакладныя. Эанатум на калясніцы з занесенай дзідай, уступае ў бой. За ім наступаюць воіны. Вышэй Эанатум узначальвае пешы строй лагашытаў. Усяго дзевяць галоў воінаў бачныя над вялікімі шчытамі, якія закрываюць іх целы. Але пры гэтым узнікае адчуванне вельмі вялікай масы людзей, якая непахісна рухаецца наперад  — такі эфект атрыманы пры дапамозе шматлікіх рук, якія высоўваюцца з-за шчытоў і трымаюць дзіды.

Зноскі

  1. Peut-On Remettre en Question la «Restitution Matérielle de la Stèle des Vautours»? // Journal of Near Eastern Studies, 29 (4) —- University of Chicago Press, 1970. P. 233—258.
  2. Апісанне «Стэлы каршуноў» на афіцыйным сайце Луўра (англ.: ).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]