Стэндавая стральба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэндавая стральба
постэр фільма
Характарыстыка
Катэгорыя стралковы спорт
Першыя спаборніцтвы
Алімпійскія гульні Летнія Алімпійскія гульні 1900
Міжнародная федэрацыя
Назва Міжнародная федэрацыя спартыўнай стральбы
Вэб-сайт issf-sports.org

Стэ́ндавая стральба́[1] — від стралковага спорту, спартыўная стральба з гладкаствольнай зброі 12-га калібру шротам на траншэйным або круглым стралковым стэндзе па выкіданым кідальнымі прыладамі мішэням-талерачкам. Да 1940 года від спорту меў назву «стралкова-паляўнічы спорт»[1].

Схема стэндавай стральбы
Від з вышыні птушынага палёту на стрэльбішча ў Куксгафене, Германія
Машына для запуску мішэней на чэмпіянаце свету па стральбе на паляўнічых трасах на стрэльбішчы Дорнсберг, Бадэн-Вюртэмберг, Германія

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стэндавая стральба бярэ свой пачатак з далёкага мінулага (з сярэдневяковай Англіі[1]), калі знаць забаўлялася стральбой па лятаючым мішэням. У сярэднія вякі ў якасці мішэняў ужываліся жывыя птушкі, часцей за ўсё галубы, якіх выкідвалі з-за хованак. Пазней іх сталі саджаць у лункі, прыкрытыя каўпаком, які знімаўся з дапамогай вяроўкі, і голуб атрымліваў магчымасць узляцець. З часам каўпакі былі заменены адмысловымі скрынямі-садкамі і стральба стала называцца «садковай». У сярэдзіне XIX стагоддзя з’явілася стральба па штучных мішэнях, якія закідваліся спецыяльным прыстасаваннем. У якасці мішэняў выкарыстоўваліся шкляныя шарыкі, запоўненыя дымам, пылам або пер’ямі[2]. У 1880 годзе спачатку ў ЗША, а затым у Германіі і Францыі з’явіліся кідальныя машынкі і мішэні ў выглядзе сучасных талерачак[2].

Як від спорту, стэндавая стральба існуе з канца XIX стагоддзя. У Расіі першы спецыяльны стэнд для стральбы быў абсталяваны ў 1887 годзе ў Санкт-Пецярбургу на Крастоўскім востраве[2]. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя стэндавая стральба распаўсюдзілася амаль па ўсім губернскім гарадам Расійскай імперыі. Мішэні вырабляліся на месцах з гліны і пяску[2].

У праграму Алімпійскіх гульняў спаборніцтвы па стральбе на траншэйным стэндзе ўключаны ў 1900 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Мужчынскія чэмпіянаты свету на траншэйным стэндзе праводзяцца з 1935 года, на круглым — з 1947 года, жаночыя чэмпіянаты на абодвух стэндах — з 1962 года[1]. Чэмпіянаты Еўропы для мужчын праводзяцца з 1955 года, жаночыя — з 1964 года[1]. У алімпійскую праграму ўваходзяць тры дысцыпліны стэндавай стральбы: круглы стэнд («скіт», з 1968 года), траншэйны стэнд («трап») і «дубль-трап» (з 1996 года)[2].

Спаборніцтвы праходзяць пад эгідай Міжнароднай федэрацыі спартыўнай стральбы[ru] (ISSF).

Стэндавая стральба ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі стэндавая стральба стала развівацца ў пачатку 1920-х гадоў[1]. Першы чэмпіянат БССР адбыўся ў 1927 годзе[1]. Сярод вядомых беларускіх стралкоў: Г. Галкін, В. Вятохін (чэмпіён СССР, 1967), Ш. Ляцьен (чэмпіён СССР, 1971), А. Герашчанка, А. Каваленка і інш.

Дзейнічае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя стэндавай стральбы[ru]»[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]