Стэнлі Норман Коэн
Стэнлі Норман Коэн | |
---|---|
англ.: Stanley Norman Cohen | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык, выкладчык універсітэта, урач, навуковы работнік |
Навуковая сфера | генетыка[1] |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | profiles.stanford.edu/… (англ.) |
Стэнлі Норман Коэн (англ.: Stanley Norman Cohen; нар. 17 лютага 1935, Пэрт-Амбой, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі генетык. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, член НАН ЗША (1979). Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (1988), лаўрэат прэміі Вольфа (1981).
Выпускнік Ратгерскага ўніверсітэта, Коэн атрымаў вучоную ступень доктара ў Школе медыцыны Універсітэта Пенсільваніі ў 1960 г. Пасля далейшай падрыхтоўкі ў розных установах, у тым ліку ў Нацыянальных інстытутах аховы здароўя ЗША, ён у 1968 годзе далучыўся да выкладчыцкага складу Стэнфардскага ўніверсітэта.
Менавіта там Коэн пачаў даследаваць бактэрыяльныя плазміды. Ён хацеў зразумець, як гены плазмід могуць рабіць бактэрыі ўстойлівымі да антыбіётыкаў. Даследаванні Коэна ў 1972 годзе, у спалучэнні з даследаваннямі Пола Берга і Герберта Боера, прывялі да распрацоўкі метадаў для аб’яднання генаў і геннай трансплантацыі. Гэта адкрыццё адзначыла нараджэнне геннай інжынерыі, за што Коэн атрымаў у 1988 годзе Нацыянальны навуковы медаль ЗША. Суаўтар прапановы аб адзінай наменклатуры бактэрыяльных плазмід.
Сёння Коэн з’яўляецца прафесарам генетыкі і медыцыны ў Стэнфардскім універсітэце, дзе ён працуе над цэлым шэрагам навуковых праблем, у тым ліку рост і развіццё клетак. Сябра National Academy of Inventors (2017).
Зноскі
- ↑ а б https://profiles.stanford.edu/stanley-cohen
- ↑ Stanley N. Cohen, MD — Стэнфардскі ўніверсітэт.
- ↑ а б NNDB — 2002.
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Лаўрэаты прэміі Шаа
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
- Генетыкі ЗША
- Медыкі ЗША
- Дактары медыцыны