Перайсці да зместу

Стэн Мікіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хакей
Стэн Мікіта
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 мая 1940(1940-05-20)[1]
Памёр 7 жніўня 2018(2018-08-07)[1] (78 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Канады Канада
Рост 175
Вага 77
Пазіцыя цэнтральны нападаючы
Хват правы[d]
Драфт НХЛ не выбіраўся
У зале славы з 1983 года
Клубная кар’ера[* 1]
Сцяг ЗШАЧыкага Блэкхакс
1959—1981
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў (Стэн) Мікіта (англ.: Stanislav Mikita), сапраўднае імя Станіслаў Гут (славацк.: Stanislav Guoth; 20 мая 1940, Сокалчэ, Славацкая рэспубліка) — канадскі хакеіст славацкага паходжання, ігрок клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Чыкага Блэкхакс». Лічыцца найлепшым цэнтральным нападнікам 1960-х[3][4].

Станіслаў Гут нарадзіўся ў вёсцы Сокалчы (цяпер не існуе), і перад прыходам у Чэхаславакію камуністычнага рэжыму эміграваў з цёцяй і дзядзем у Сент-Катарынс (Антарыа, Канада). Ад сваякоў і атрымаў новае прозвішча Мікіта[5].

Гуляць у хакей пачаў за клуб Хакейнай асацыяцыі Антарыа «Сент-Катарынс Тыпіз», і пасля трох зорных сезонаў быў пераведзены ў яго старэйшы клуб «Чыкага Блэкхакс». У сваім другім НХЛ-аўскім сезоне (1961) заваяваў у складзе клуба кубак Стэнлі, стаўшы першым у лізе па колькасці закінутых у плэй-оф шайбаў (6).

Наступны сезон стаў для Стэна прарыўным. Мікіта стаў зорным цэнтравым у славутым «скутэрным звяне» (разам з правым нападнікам Кенам Уорэмам і левымі Эбам Мак-Дональдам і Дагам Монсам)[5]. Ён быў самым небяспечным цэнтравым 60-х. Разам з Бобі Халам яны склалі найбольш магутную атаку «Блэкхакс» дзесяцігоддзя, заўсёды лідзіруючы па колькасці закінутых шайбаў. Спалучаючы спрактыкаваную абарону і рэпутацыю аднаго з лепшых ігракоў на ўкідванні з дапамогай сваёй інавацыйнай скрыўленай клюшкі, Мікіта чатыры разы за дзесяцігоддзе ўзначальваў табліцу бамбардзіраў і ў 1966-67 гадах падзяліўшы першы радок з Бобі Халам і ўсталяваўшы персанальны рэкорд — 97 галоў.

Згаданая клюшка, якой карысталіся ў 1960-х Стэн Мікіта з паплечнікам Бобі Халам, мела больш закручаны крук, што давала значную перавагу нападнікам перад брамнікамі. У рэшце рэшт у 1970 НХЛ абмежавала крывізну крука да 1/2"[6].

На пачатку кар’еры Стэн Мікіта быў сярод найбольш штрафаваных ігракоў лігі, аднак пазней намерыўся гуляць чысцей і двойчы атрымліваў мемарыяльны трафей лэдзі Бінг за спартыўныя паводзіны.

У 1973 годзе Мікіта разам з чыкагаўскім бізнесменам Эрвам Цягнібыкам заснавалі Амерыканскую хакейную асацыяцыю для слабачуючых, у якой выступалі глухія і ігракі з парушэннямі слыху.

Апошнія сезоны Стэна Мікіты былі азмрочаны хранічнымі траўмамі спіны, і ў выніку ён завяршыў кар’еру іграка ў сезоне 1979—1980 гадоў[5]. На той момант толькі Гордзі Гоў і Філ Эспазіта мелі большы паказчык па колькасці пунктаў, і толькі шэсць ігракоў — па колькасці праведзеных матчаў.

У 1983 годзе Мікіта быў уведзены ў Залу хакейнай славы, а ў 2002 — у славацкую Залу хакейнай славы. Цяпер ён з’яўляецца паслом добрай волі ў структуры «Блэкхакс»[7].

Рэгулярны сезон Плэй-оф
Сезон Клуб Ліга Г Ш П Пт +/- Шт Б SH GW ГШППтШтБSHGW
1956—1957 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52163147129 14891744
1957—1958 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52314778146 845946
1958-59 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 45385997197
1958-59 Чыкага Блэкхакс НХЛ 30114
1959-60 Чыкага Блэкхакс НХЛ 6781826119 30112
1960-61 Чыкага Блэкхакс НХЛ 66193453100 12651121
1961-62 Чыкага Блэкхакс НХЛ 7025527797 126152119
1962-63 Чыкага Блэкхакс НХЛ 6531457669 63252
1963-64 Чыкага Блэкхакс НХЛ 703950891461417 73698
1964-65 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70285987154806 14371053
1965-66 Чыкага Блэкхакс НХЛ 68304878581111 61232
1966-67 Чыкага Блэкхакс НХЛ 7035629712815 62242
1967-68 Чыкага Блэкхакс НХЛ 72404787−3141328 1157126300
1968-69 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74306797+1752732
1969-70 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76394786+2950708 846102301
1970-71 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74244872+2185704 185131816101
1971-72 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74263965+1646506 83144000
1972-73 Чыкага Блэкхакс НХЛ 57275683+3132715 15713208102
1973-74 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76305080+2446621 1156118101
1974-75 Чыкага Блэкхакс НХЛ 79365086+14481206 834712101
1975-76 Чыкага Блэкхакс НХЛ 48164157−437601 40004000
1976-77 Чыкага Блэкхакс НХЛ 57193049−920614 20110000
1977-78 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76184159+1835602 43030200
1978-79 Чыкага Блэкхакс НХЛ 65193655+334401
1979-80 Чыкага Блэкхакс НХЛ 17257+212000
Агулам у ХЛА-мол. 14985137222 —472 — — 2212142690 — —
Агулам у НХЛ 13945419261467+15912701271267 15559911501691206

Узнагароды і дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1 2 Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Find a Grave — 1996.
  3. Total Hockey. — Toronto: Total Sports Publishing, 1998. — С. 1794. ISBN 0-8362-7114-9.
  4. 20th Century Hockey Chronicle. — Lincolnwood, IL: Publications International, Ltd, 1999. — С. 277. ISBN 1-7853-3504-8.
  5. 1 2 3 Mikita, Stan (англ.). Biography — Honoured Player — Legends of Hockey. Hockey Hall of Fame and Museum (7 чэрвеня 2014).
  6. Puck Daddy.. The 10 best player-inspired NHL rules changes (англ.). NHL Blog. Yahoo! Sports (7 чэрвеня 2014).
  7. Hall Of Famer Savard Named Blackhawks Ambassador (англ.). Чыкага Блэкхакс (13 лістапада 2008). Праверана 7 чэрвеня 2014.
  8. 1 2 3 4 5 6 Stan Mikita, SVK (англ.). Eurohockey (7 чэрвеня 2014).