Стэрх-БМ
| Стэрх-БМ | |
|---|---|
| Тып | беспілотны лятальны апарат |
| Распрацоўшчык | Мінскі авіярамонтны завод |
| Кошт праграмы распрацоўкі | 500 тыс дол |
| Кошт адзінкі | 250 тыс дол |
Стэрх-БМ — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны Мінскім авіярамонтным заводам. Серыйную вытворчасць планавалася пачаць у 2013 годзе[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне беспілотнага апарата вялося на працягу 5 гадоў. Упершыню вынік работы прадэманстравалі ў 2009 годзе. Тады «Стэрх-БМ» прадставілі як БПЛА сярэдняй далёкасці. Цалкам гатовы ўзор прэзентаваны 9 жніўня 2012 года. Дрон стварылі ў рамках авіяцыйнага комплексу «Філін» (бел.: Пугач)[2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]«Стэрх-БМ» важыць 65 кг і можа развіваць крэйсерскую хуткасць да 120 км/г. Максімальная хуткасць апарата складае 200 км/г, максімальная далёкасць палёту — 240 км. Размах крыла БПЛА роўны 3,8 метра, а максімальная вышыня ўзлёту — 3000 метраў. Дрон абсталяваны бензінавым поршневым рухавіком, сістэмамі GPS і ГЛОНАСС. Планер можа ўзлятаць, рухацца па маршруце і прызямляцца без дапамогі аператара. Распрацоўка лятальнага апарата каштавала каля 500 000 долараў ЗША[1]. Серыйная мадэль абыйдзецца ў 250 000 долараў[2].
Пастаўкі
[правіць | правіць зыходнік]БПЛА планавалася пастаўляць на ўнутраным рынку. У першую чаргу — Міністэрству абароны Беларусі, МУС і МНС. Планавалася прасоўванне БПЛА на рынкі краін СНД і АДКБ. Генеральны прадпрыемствы Яўген Вайцяховіч у жніўні 2012 года заявіў, што Куба зацікаўлена не толькі ў набыцці «Стэрх-БМ», але і ў стварэнні сумеснай зборачнай вытворчасці дадзеных апаратаў на сваёй тэрыторыі[3].
Зноскі
- ↑ а б Belarus to batch produce UAVs. eng.belta.by (9 жніўня 2012).
- ↑ а б Стерх-БМ на Avia.pro
- ↑ The Editor. Cuba Interested in Belarusian UAS – UAS VISION.