Стэфана Маўры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Стэфана Маўры
Stefano Mauri 2009.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня 1980(1980-01-08)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазіцыя левы паўабаронца
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1996 — 1997 Сцяг Італіі Бругерыа
Клубная кар’ера*
1997 — 1998 Сцяг Італіі Бругерыа 23 (10)
1998 — 2001 Сцяг Італіі Меда 83 (12)
2001 — 2003 Сцяг Італіі Модэна 34 (2)
2003 — 2004   Сцяг Італіі Брэшыя 30 (7)
2004 — 2006 Сцяг Італіі Удзінезэ 48 (5)
2006   Сцяг Італіі Лацыа 15 (2)
2006 — 2016 Сцяг Італіі Лацыа 253 (42)
2017 Сцяг Італіі Брэшыя 12 (1)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2011 Сцяг Італіі Італія 11 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Стэфана Маўры (італ.: Stefano Mauri; нар. 8 студзеня 1980, Монца, Італія) — былы італьянскі футбаліст. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2011), на клубным узроўні вядомы па выступах за «Лацыа». Стэфана з’яўляўся атакавалым паўабаронцам, яго ключавымі атрыбутамі былі дрыблінг і перадачы. Ён, у асноўным, гуляў левай нагой, але мае і добрую правую нагу.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Стэфана пачаў кар’еру ва ўзросце шаснаццаці гадоў у клубе «Бругэрыа». Адтуль ён перайшоў у клуб «Меда», дзе правёў тры гады. У 2001 годзе Маўры стаў іграком клуба «Модэна», дзе 14 верасня 2001 года дэбютаваў у Серыі А матчам супраць «Мілана», які скончыўся для мадэнцаў паражэннем з лікам 0:3. Па заканчэнні сезона «Мадэна» выкупіла другую палову правоў на іграка. У 2003 годзе Маўры перайшоў, на правах арэнды, у «Брэшыю», дзе правёў сезон.

У 2004 годзе клуб «Удзінезэ» выкупіў 50% правоў на іграка. Там ён правёў два сезоны, але калі ў першым Маўры часцяком выходзіў на поле, то ў другім вялікую колькасць часу праводзіў на лаўцы запасных. У 2006 годзе Маўры быў арандаваны клубам «Лацыа». Яго першай гульнёй стаў матч у розыгрышу Кубка Італіі супраць «Інтэра», які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1. У маі 2011 года Стэфана цікавіўся санкт-пецярбургскі «Зеніт»[2].

28 мая 2012 года Стэфана быў арыштаваны па падазрэнні ў арганізацыі дагаварных матчаў[3].

Пакінуў «Лацыа» ўлетку 2016 года. Паўгады знаходзіўся без клуба, а ў студзені 2017 года далучыўся да «Брэшыі»[4]. Па заканчэнні сезону 2016/17 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Маўры дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў лістападзе 2004 года матчам супраць зборнай Фінляндыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Італіі Лацыа

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]