Стэфан Баторый
Стэфан Баторый Báthory István | |||
![]() | |||
Партрэт працы Яна Матэйка | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1571 — 1576 | |||
Папярэднік | Ян I Заполья | ||
Пераемнік | Крыштаф I Баторы | ||
| |||
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586 | |||
Папярэднік | Генрых Валуа | ||
Пераемнік | Жыгімонт III | ||
| |||
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586 | |||
Папярэднік | Генрых Валуа | ||
Пераемнік | Жыгімонт III | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 27 верасня 1533[1] | ||
Смерць | 12 снежня 1586[2][3][4] (53 гады) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | ![]() | ||
Бацька | Іштван IV | ||
Маці | Каталіна Тэлегдзі | ||
Жонка | Ганна Ягелонка | ||
Дзеці | Вероніка | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Стэ́фан Бато́рый (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory; 27 верасня 1533, Жыладзішомльё, Трансільванія (цяпер Шымлеў-Сілва́ніей, Румынія) — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў (цяпер у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Шо́мля (z Somlyó). Трэці, апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на каралеўскі трон Венгрыі Янам Жыгімонтам Запольяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. С. Баторый падтрымаў Запольяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і ваеннага камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.
Пасля смерці Яна Жыгімонта Запольяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.
Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.
Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.
Легенды і паданні[правіць | правіць зыходнік]
Некаторыя легенды, якія распаўсюдзіліся на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць аб тым, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці[6].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118753495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Stephen Báthory // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stefan (Batory, Báthory István) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118753495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ «Вёска Мільча, якую назваў кароль Баторы» («Рэгіянальная газета»)
Папярэднік: Генрых III Валуа |
кароль Польшчы 1576—1586 |
Пераемнік: Жыгімонт Ваза |
Папярэднік: Генрых III Валуа |
вялікі князь літоўскі 1576—1586 |
Пераемнік: Жыгімонт Ваза |