Стэфан Вагарыдэ
Вагарыдэ Стэфан | |
---|---|
рум.: Ştefan Vogoride | |
![]() | |
![]() | |
Род дзейнасці | дыпламат, палітык, Dragoman of the Fleet |
Дата нараджэння | 1775[1][2] |
Месца нараджэння | Коцел Балгарыя |
Дата смерці | 1 жніўня 1859 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Дзеці | Сыны: Аляксандр і Мікалай |
Альма-матар | |
![]() |
Князь (бей) Стэфан Вагарыдэ (Стойка Цонкаў Стойкаў, балг.: княз Стефан Богориди; грэч.: Στέφανος Βογορίδης; рум.: Ştefan Vogoride; турэцк.: Stefanaki Bey; 1775 ці 1780, Коцел — 1 жніўня 1859) — высокапастаўлены асманскі дзяржаўны дзеяч балгарскага паходжання, каймакам Малдовы (1821—1822), князь вострава Самас (1836—1849).
Унук епіскапа Сафронія Врачанскага, бацька Аляксандра і Мікалая Вагарыдэ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Коцел (Балгарыя). Стэфан і яго брат Афанас былі названы Вагарыдэ (Багорыдэ) у гонар хана Барыса I, першага хрысціянскага кіраўніка Балгарыі, таксама вядомага пад імем Багорыс.
Вучыўся ў грэкамоўнай Акадэміі Св. Савы ў Бухарэсце, дзе змяніў балгарскае імя Стойка на грэчаскае Стэфан. Пасля заканчэння вучобы паступіў на службу ў асманскі флот на пасадзе драгамана. У 1799 годзе пад камандаваннем Саід Мустафа-пашы прыняў удзел у бітве пры Абукіры супраць Напалеона Банапарта. Цудам выратаваўся пасля разгрому асманскіх сіл.
У 1812 годзе Вагарыдэ разам з гаспадаром Скарлатам Калімахі адправіўся ў Малдову і да 1819 года быў кіраўніком Галаца. У 1821 годзе падчас паўстання Тудара Уладзімірэску і ўварвання Філікі Этэрыя падчас грэчаскай вайны за незалежнасць Вагарыдэ стаў намінальным каймакамам Валахіі і захоўваў гэта становішча падчас наступу турэцкіх войскаў на Аляксандра Іпсіланці ў 1822 годзе. Пасля перадачы ўлады Іаніцэ Стурдза вярнуўся на флот на пасадзе драгамана. У 1825—1828 гадах знаходзіўся ў выгнанні ў Анатоліі.
Пасля Руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў і заключэння Адрыянопальскага міру быў саветнікам Махмуда II, які дараваў яму тытул бея (грэч.: ηγεμόνας) і прызначыў кіраўніком вострава Самас. Вагарыдэ наведаў востраў толькі адзін раз у 1839 годзе і кіраваў ім са Стамбула. Ён пераназваў сталіцу вострава ў Стэфанопаліс у гонар сябе, і з-за дэспатычнага кіравання быў ненавідзімы грэчаскім насельніцтвам. У 1849 годзе пачаліся хваляванні жыхароў вострава, якія вымусілі султана ў 1850 годзе адправіць Вагарыдэ ў адстаўку.
Пры Абдул-Меджыдзе I Вагарыдэ быў членам Танзімата і саветнікам султана. Прынята лічыць, што ён быў адзіным хрысціянінам, які пасля падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе прымаў у сваім доме султана ў якасці госця.
Вагарыдэ атрымаў дазвол Абдул-Меджыда на будаўніцтва ў Стамбуле балгарскай праваслаўнай царквы і ў 1849 годзе ахвяраваў для гэтай мэты свой дом у Фенеры — на гэтым месцы пазней была збудавана царква Св. Стэфана.
Памёр у 1859 годзе ў Стамбуле.
У наш час менавіта на гэтым месцы стаіць вядомая жалезная царква.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117474754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Stefan, kni︠a︡z Bogoridi // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.