Стэфан Вышынскі
Стэфан Вышынскі (3 жніўня 1901, — 28 мая 1981, Варшава) — польскі рымска-каталіцкі дзеяч, кардынал.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У часы Другой сусветнай вайны быў капеланам Арміі Краёвай. Браў удзел у ратаванні яўрэяў ад нацыстаў. У 1946 годзе Пій XII прызначыў яго біскупам Люблінскім, а ў 1948 годзе арцыбіскупам Мітрапалітам Гнезна і Варшавы і Прымасам Польшчы.
У студзені 1953 года быў прызначаны кардыналам, але з-за супрацьдзеяння камуністычных уладаў не змог выехаць у Рым, каб атрымаць атрыбуты кардынальскай годнасці. У верасні таго ж года быў арыштаваны. Выйшаў на свабоду ў 1956 годзе.
Браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы, ініцыяваў шырокае святкаванне Тысячагоддзя хросту Польшчы. У 1980 годзе быў пасярэднікам паміж уладамі і прафсаюзам «Салідарнасць».
У 1989 годзе распачаўся працэс беатыфікацыі. 18 снежня 2017 года Папа Францішак ухваліў дэкрэт Кангрэгацыі па справах кананізацыі аб прызнанні гераічнасці яго цнотаў, а 2 кастрычніка 2019 года — аб прызнанні цуду (аздараўлення жанчыны, хворай на анкалогію)[5].
Зноскі
- 1 2 Stefan Wyszynski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stefan Wyszyński // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Stefan Wyszyński // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118635786 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Папа Францішак назваў дату беатыфікацыі польскага кардынала Стэфана Вышынскага
- Кардыналы
- Архібіскупы гнезненскія
- Варшаўская архідыяцэзія
- Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Ломжынскай губерні
- Памерлі 28 мая
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў кафедральным саборы Святога Яна Хрысціцеля (Варшава)
- Асобы
- Кардыналы Польшчы
- Біскупы варшаўскія
- Каталіцкія біскупы Польшчы