Стэфан Душан
| Стэфан Душан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| сербск.: Стефан Урош IV Душан | |||||||
| Стэфан Душан. Фрэска. | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Стэфан Ураш III | ||||||
| Пераемнік | Тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Тытул заснаваны | ||||||
| Пераемнік | Стэфан Ураш V | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
26 ліпеня 1308 |
||||||
| Смерць |
20 снежня 1355 (47 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | Манастыр Святых Архангелаў, перапахаваны ў 1927 годзе ў Цэрквы Святога Марка ў Бялградзе | ||||||
| Род | Няманічы | ||||||
| Бацька | Стэфан Ураш III[2] | ||||||
| Маці | Тэадора Смілец Балгарская[d][2] | ||||||
| Жонка | Алена Балгарская[d] | ||||||
| Дзеці | Стэфан Ураш V[2] і Q12747963? | ||||||
| Нацыянальнасць | Серб | ||||||
| Грамадзянства |
|
||||||
| Веравызнанне | Праваслаўе, сербская царква | ||||||
Стэфан Ураш IV Душан Няманіч (сербск.: Стэфан Урош IV Душан Немањић) — сербскі кароль (1331—1346) з роду Няманічаў, з 1346 г. — «цар сербаў і грэкаў» (да смерці ў 1355 годзе).
Старэйшы сын караля Сербіі Стэфана Ураша III. У 1331 годзе падняў мяцеж супраць бацькі і зрынуў яго з пасады. У выніку шэрагу войн з Візантыяй і Венгрыяй Стэфану Душану атрымалася стварыць велізарную дзяржаву, у якую ўваходзілі Македонія, Эпір, Фесалія, частка Фракіі; адлюстраваннем гэтага стала ў 1346 годзе яго каранаванне ў якасці «Цара сербаў і грэкаў» пры адначасовай установе ў Сербскай праваслаўнай царкве патрыярства. У 1349 годзе выдаў так званы «Законнік Стэфана Душана» — зборнік законаў Сербіі.
Быў жанаты з Аленай, сястрой балгарскага цара Яна Аляксандра. Сын Стэфана Душана, Стэфан Ураш V, стаў апошнім царом Сербіі.
Зноскі
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стэфан (Стеван) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 236—237. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфан Душан