Стэфан Ліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Ліў
Пазіцыя Брамнік
Рост 184 см см
Вага 84 кг кг
Хват леварукі ўдар[d]
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Нарадзіўся

21 снежня 1980(1980-12-21)

Гдыня, Польшча
Памёр

7 верасня 2011(2011-09-07) (30 гадоў)

Яраслаўская вобласць
Кар'ера
1999—2011
Клубы
Сцяг ШвецыіХВ71
1999—2006, 2007—2010
Сцяг ЗШАГранд-Рапідс Грыфінс
2006—2007
Сцяг ЗША Toledo Storm
2006—2007
Сцяг РасііСібір
2010—2011
Сцяг РасііЛакаматыў
2011
Спартыўныя ўзнагароды
Хакей з шайбай (мужчыны)
Алімпійскія гульні
Золата Турын 2006 Зборная Швецыі
Чэмпіянаты свету
Бронза Швецыя 2002
Серабро Чэхія 2004
Золата Латвія 2006
Бронза Швейцарыя 2009

Стэфан Даніэль Патрык Ліў (шведск.: Stefan Liv, 21 снежня 1980, Гдыня - 7 верасня 2011, Яраслаўская вобласць) — хакейны брамнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ліў нарадзіўся ў горадзе Гдыня ў Польшчы пад імем польск. Patryk Śliż, але быў аддадзены ў прытулак яго біялагічнымі бацькамі, а пасля, калі яму было каля двух гадоў, прыняты шведскай сям'ёй. Пакінуў сваё арыгінальнае імя Патрык у якасці другога імя.

Ліў з'яўляўся стартавым брамнікам ў «HV71» і яго часта запрашалі ў зборную Швецыі. Ліў адыграў сваю першую гульню 18 студзеня 2000 года ў камандзе «HV71» супраць «Лулеа». Яго першае з'яўленне ў нацыянальнай зборнай было ў матчы супраць Чэхіі. Ліў быў абраны ў 2000 годзе на драфце НХЛ камандай «Дэтройт Рэд Уінгз» у чацвёртым раундзе, 102. Агульны нумар. 22 снежня 2005 ён быў прызначаны ў якасці трэцяга брамніка ў зборнай Швецыі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006.

Ліў падпісаў гадавы кантракт з «Дэтройт Рэд Уінгз» у траўні 2006 года, але пачаў сезон 2006-07 ў «Гранд-Рапідс Грыфінс» (АХЛ). Быў выкліканы ў «Дэтройт Рэд Уінгз» 17 лістапада 2006. Аднак праз дзесяць дзён, Ліў вярнуўся ў «Гранд-Рапідс» гуляць супраць «Х'юстан Аэрас». Праз два дні, быў выкліканы ў «Storm Таледа» (ECHL).

Пасля аднаго сезона з арганізацыяй «Дэтройт Рэд Уінгз», гуляючы ў асноўным у «Гранд-Рапідс», ён падпісаў трохгадовы кантракт са сваім былым шведскім клубам, «HV71». У 2007/08, выйграў чэмпіянат Швецыі і быў узнагароджаны як гулец года ў Шведскай элітнай серыі.

У маі 2010 года падпісаў кантракт з «Сібір'ю». Менавіта дзякуючы намаганням Стэфана «Сібір» доўгі час ішла ў лідарах Усходняй канферэнцыі КХЛ і ўпершыню за доўгі час змагла прабіцца ў плэй-оф. Быў прызнаны заўзятарамі самым карысным гульцом сваёй каманды па выніках усяго сезону. Пазней Ліў вырашыў падпісаць кантракт тэрмінам на два гады з яраслаўскім «Лакаматывам».

Загінуў разам з камандай «Лакаматыў» 7 верасня 2011 г пры ўзлёце самалёта з яраслаўскага аэрапорта.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепшы пачатковец шведскай элітсерыі (2001)
  • Лепшы брамнік чэмпіянату Швецыі (2002)
  • Лепшы гулец шведскай элітсерыі (2008).
  • Прызнаны заўзятарамі самым карысным гульцом ХК Сібір (2011)