Стэфан Макрэцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Макрэцкі
Дата нараджэння 11 мая 1862(1862-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1932(1932-04-09) (69 гадоў)

Стэфан Макрэ́цкі (польск.: Stefan Mokrzecki; 11 мая 1862, в. Дзітрыкі Лідскага павета, цяпер Лідскі раён — 9 красавіка 1932) — генерал, палітычны дзеяч Сярэдняй Літвы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і землеўласнікаў, брат навукоўца Зыгмунта Макрэцкага, генерала Адама Макрэцкага

Атрымаў вайсковую адукацыю, з 1878 служыў у расійскім войску. У 1911 у чыне палкоўніка; удзельнік Першай сусветнай вайны, ваяваў ва Усходняй Прусіі. У верасні 1914 цяжка паранены, трапіў у нямецкі палон, дзе быў да лістапада 1915. Падчас абмену палоннымі вярнуўся ў Расію. У 1917 у чыне генерала, стаў адным з арганізатараў Саюзу вайсковых палякаў. У сакавіку 1918 накіраваўся на Украіну, з сакавіка 1919 уступіў у Войска Польскае.

У 1919—1920 на камандных пасадах. Удзельнік летніх баёў 1920. У лістападзе-снежні камандаваў І корпусам войск Сярэдняй Літвы. Затым служыў пры камандуючым войскамі Сярэдняй Літвы генерале Люцыяне Жалігоўскім, дэкрэтам якога ў студзені 1921 прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. З лістапада стаў віцэ-старшынём Камісіі, на гэтай пасадзе заставаўся да перадачы Сярэдняй Літвы ў красавіку 1922 Польшчы.

Затым да 1925 генерал Макрэцкі быў на службе ў Войску Польскім, а калі канчаткова пайшоў на пенсію жыў у маёнтку Вінькаўцы (Лідскі павет), а таксама ў Вільні. Памёр у 1932, пахаваны ў Вільні. Стэфан Макрэцкі быў узнагароджаны расійскімі і польскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]