Стэфан Томаш
Выгляд
| Стэфан Томаш | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Stjepan Tomaš | |||||||
| |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Твртко II | ||||||
| Пераемнік | Стэфан Тамашавіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1412[1] | ||||||
| Смерць | 10 ліпеня 1461[2] | ||||||
| Род | Катраманічы | ||||||
| Бацька | Сцяпан Астоя[d] | ||||||
| Маці | Kujava Radinović[d] | ||||||
| Жонка | Vojača[d] і Катарына Баснійская[d] | ||||||
| Дзеці | Стэфан Тамашавіч, Ishak-bey Kraloglu[d] і Catherine of Bosnia[d] | ||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Стэфан Томаш (басн.: Stjepan Tomaš, ? — 10 ліпеня 1461) — кароль Босніі ў 1443—1461 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стэфан Томаш быў незаконным сынам караля Стэфана Остаі. Ён узышоў на трон пасля смерці ў 1443 годзе бяздзетнага караля Тврткі II.
У маладосці Стэфан Томаш, як і большасць жыхароў Босніі, быў багумілам, аднак пазней прыняў каталіцтва. 19 мая 1445 года Папа Яўген IV прызнаў яго каралём Босніі і даў дазвол на развод з Воячай. 26 мая 1446 года Стэфан Томаш ажаніўся з Катарынай, дачкой багатага герцага Стэфана Вукшыча Косача з сучаснай Герцагавіны, што паклала канец палітычнай нестабільнасці ў краіне.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Ад шлюбу з Воячай у Стэфана Томаша быў сын:
- Стэфан Тамашавіч (? — 1463), апошні кароль Босніі
Ад шлюбу з Катарынай у Стэфана Томаша было трое дзяцей:
- Кацярына
- Жыгімонт (пераехаў у Асманскую імперыю, прыняў іслам і змяніў імя на Ішак-бей Кралаглу)
- сын (імя невядома)
Зноскі
- ↑ The House of Kotromanic Праверана 15 студзеня 2022.
- ↑ Bosnia & Hercegovina Праверана 15 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфан Томаш
