Стэфан Пац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стэфан Хрыстафор Пац)
Стэфан Пац
Стэфан Пац. Невядомы мастак, XVII ст.
Стэфан Пац. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
Падканцлер літоўскі
1635 — 1640
Папярэднік Павел Стэфан Сапега
Пераемнік Марцыян Трызна
Надворны падскарбі літоўскі
1630
Папярэднік Павел Валовіч
Пераемнік Ян Войцех Ракоўскі
Вялікі падскарбі літоўскі
1630 — 1635
Папярэднік Крыштаф Нарушэвіч
Пераемнік Мікалай Трызна

Нараджэнне 1587[1][2][…]
Смерць 17 лістапада 1640(1640-11-17)[3] ці 19 лістапада 1640(1640-11-19)[4][5]
Месца пахавання
Род Пацы
Бацька Мікалай Дамінікавіч Пац[7]
Маці Соф’я з Сапегаў[d][7]
Жонка Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх[d][8]
Дзеці Крыштаф Жыгімонт Пац[9], Мікалай Стэфан Пац[10], Ганна з Пацаў[d][11], Соф’я з Пацаў[d][12], Станіслаў Пац[d][13] і Кацярына з Пацаў[d][14]
Дзейнасць службовая асоба
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дзяржаўная служба[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Пац (1587 — 1640) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар (16151630) і рэферэндар літоўскі (16261630), падскарбі надворны (1630) і вялікі літоўскі (16301635), падканцлер вялікі літоўскі1635).

Быў старостам берасцейскім, прэнскім і вілкавішскім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын берасцейскага падкаморага Мікалая Паца і Соф’і з Сапегаў.

Навучаўся ў Італіі, па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае паслядоўна займаў пасады каралеўскага сакратара (з 1611), вялікага пісара, рэферэндара, падскарбія і падканцлера.

Браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў, у тым ліку аблогі Смаленска ў 1610 годзе.

У 1624—1625 гадах, суправаджаючы каралевіча Уладзіслава Вазу ў яго паездцы па Еўропе (Германія, Брусель, Нідэрланды, Італія і інш.), вёў падарожны дыярыуш. У 1854 годзе была выдадзена кніга дарожных нататак Стэфана Паца «Карціна еўрапейскіх двароў у пачатку XVII стагоддзя» (польск.: Obraz dworów europejskich na początku XVII wieku).

Шчыры каталік, фундаваў кляштар кармелітак і касцёл Святога Юзафа ў Вільні, таксама спрыяў будове касцёла Святой Тэрэзы, у якім і быў пахаваны.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Ганнай Дусяцкай (пам. каля 1643) меў меў трох сыноў і дзвюх дочак:

Зноскі

  1. Stefan Pac // opac.vatlib.it
  2. Stefan Pac // NUKAT — 2002.
  3. Stefan Pac h. Gozdawa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 164.
  5. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 87. — 377 с.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 58, 80. — 377 с.
  8. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 82, 87. — 377 с.
  9. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 150. — 377 с.
  10. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 172. — 377 с.
  11. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 191. — 377 с.
  12. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 188. — 377 с.
  13. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 149. — 377 с.
  14. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 190. — 377 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]