Стэфан Яўстахій Александровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Яўстахій Александровіч
Герб «Александровіч»[d]
Герб «Александровіч»[d]
13-ы кашталян новагародскі
20 красавіка 1698 — 1700
Папярэднік Аляксандр Война-Ясянецкі
Пераемнік Тэадор Геранім Абуховіч

Смерць 1700[1]
Род Александровічы
Бацька Канстанцін Казімір Александровіч
Жонка Тэкля з Кірдзеяў[d]
Дзеці Канстанцыя з Александровічаў[d]

Стэфан Яўстахій Александровіч (? — 1700) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Гарадзенскі падкаморы і маршалак, кашталян новагародскі (з 1698).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч», сын Канстанціна Казіміра Александровіча.

Пасля бацькі стаў войтам і суддзёй земскі гарадзенскім, пазней гарадзенскі падкаморы і маршалак, адыгрываў важную ролю ў палітычным жыцці Гарадзенскага павета[2].

Змовіўся з гарадзенскім лоўчым Якубам Эйсмантам, які быў на той час прызнаны банітам, і незаконна набыў у Яна Пшаздзецкага і яго жонкі Ганны Карэцкай фальварак Ласосна, які належаў упіцкаму падчашаму Андрэю Грушчынскаму. Ян Пшаздзецкі быў хворы на розум, недзеяздольны і не меў права распараджацца маёмасцю. Ён падпісаў дакумент і паставіў пячатку, сам не ведаючы пад якім дакументам. Пасля Якуб Эйсмант прадаў яго Стэфану Александровічу. Набыўшы адну частку маёнтка, Стэфан Александровіч стаў шкодзіць Андрэю Грушчынскаму праз сваіх падданых на другой частцы, нават напаў на яго сына Станіслава. У судзе справа была не вырашана з-за адсутнасці гарадзенскага маршалка, які знаходзіўся на сойме ў 1693 годзе. Але Стэфан Аляксандровіч быў уведзены ў валоданне фальваркам у 1694 годзе.

У 1699 годзе па прывілею Аўгуста II Саса Аляксандровіч і яго жонка атрымалі ад гарадзенскага вайтоўства грунты і вёскі Тарусы, Галавічы, Пышкі, Мёлы з перавозам на рацэ Нёман, якія былі аднятыя ад гарадской юрыдыкі і перададзены да Гарадзенскай эканоміі неправавым чынам, стаў на рацэ Ласосна, які раней належаў Яну Шульцу, млыны. У дакуменце адзначалася, што спадчынным грунтам Аляксандровіча, што ў фальварку Чэхаўшчына, ад става на рацэ Ласосна на гарадскіх грунтах каля вёскі Тарусы залівала прыналежную тэрыторыю, чым наносіліся шкоды маршалку. Камісія гэта зафіксавала, і млын ад Ласосны Пшаздзечыны быў адняты. А два млыны на рацэ Ласосна Касцікоўскі і Сіканоўскі ў межах грунтоў Галавічоў былі пакінуты пад гарадской юрыдыкай.

Роспіс лавы касцёла Св. Францыска Ксаверыя

Згаданы ў «Зборы цудаў» абраза Маці Божай Студэнцкай: калі пад ім закульгавіў конь і ён паламаў нагу, ён звярнуўся да абраза і хутка ачуняў. Выява з гэтым цудам змешчана на сталі (лаве) ў гарадзенскім Фарным касцёле.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Тэкляй з роду Кірдзеяў. У іх сям’і нарадзіліся:

  • Ян
  • Канстанцыя
  • Соф’я
  • Алена
  • імя чацвертай дачкі не вядома.

Жонка Тэкля была пахавана ў бернардзінскім касцёле ў Горадні, аб чым сведчыць умураваная ў сцяну шыльда[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 121.
  2. Piwarski K. Aleksandrowicz Stefan Eustachy.// PSB. Kraków, 1935. T.1. S.71
  3. Niesiecki K. Herbarz Polski. Lipsk, 1839. T.ІІ. S.23; Lipsk, 1840. T.V. S.80. Piwarski K. Aleksandrowicz Stefan Eustachy. S.71. Амелька С. Геральдычныя, генеалагічныя і эпіграфічныя крыніцы Беларусі: Горадня (працяг).// Герольд Litherland. 2001. № 3-4. С.120-121.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]