Субачус
Горад
| ||||||||||||||||||||
Субачус (літ.: Subačius, традыцыйная беларуская назва — Субо́ч) — горад у паўночнай Літве, у Купішкіскім раёне Панявежыскага павета, за 14 км ад Купішкіса. Колькасць насельніцтва складае каля 1,1 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Даўгаўпілс — Панявежыс, акрамя гэтага з’яўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Радзвілішкіс — Даўгаўпілс. Субачус размешчаны на ўзбярэжжы ракі Субачус.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Субоч узгадваецца ў 1837 годзе як невялікае сельскае паселішча. Пасля таго як праз яго прайшла чыгуначная галіна Радзівілішкі — Дзвінск у 1873 годзе, паселішча пачало хутка развівацца. У пачатку ХХ стагоддзя, Субоч стаў валасным цэнтрам. У 1958 годзе Субачус атрымаў статус горада.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дынаміка насельніцтва Субачуса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2010 | ||||||||
жыхароў | 1 395 | 1 361 | 1 369 | 1 180 | 1 068 |
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Альгірдас Гайжуціс (нар. 1941) — літоўскі філолаг
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Субачус
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.