Суб’екты Расійскай Федэрацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палітыка
Расія
Coat of Arms of the Russian Federation.svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Расіі

Палітычная сістэма


Канстытуцыя Расіі


Прэзідэнт Расіі



Урад


Федэральны сход


Судовая сістэма



Федэратыўны лад


Выбары


Суб’ект Расійскай Федэрацыі або скарочана суб’ект Федэрацыі, суб’ект Расіі — тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Расійскай Федэрацыі.

Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, Расія з’яўляецца федэратыўнай дзяржавай і складаецца з раўнапраўных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, на цяперашні час з 89[1] суб’ектаў — рэспублік, краёў, абласцей, гарадоў федэральнага значэння, аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг. Кожны суб’ект федэрацыі, акрамя федэральных органаў, мае сваю выканаўчую (звычайна, губернатара або кіраўніка), заканадаўчую (рэгіянальныя парламенты) і судовую (канстытуцыйны (статутны) суд суб’екта) галіны ўлады. Суб’екты маюць сваю ўласную канстытуцыю або статут, а таксама ўласнае заканадаўства, якое прымаецца рэгіянальнымі парламентамі. Суб’екты федэрацыі маюць па два прадстаўніка ў верхняй палаце расійскага парламента — Савеце Федэрацыі. Ва ўзаемаадносінах з федэральнымі органамі дзяржаўнай улады ўсе суб’екты федэрацыі паміж сабой раўнапраўныя. Суб’екты маюць паўнамоцтвы вырашаць пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй да ведання суб’ектаў. Суб’екты Расійскай Федэрацыі не маюць права выхаду з яе складу.

Сучасны федэратыўны склад Расіі

Асаблівасці статусу суб’ектаў федэрацыі

Расійскую Федэрацыю складаюць рэспублікі, краі, вобласці, горада федэральнага значэння, аўтаномная вобласць і аўтаномныя акругі, якія з'яўляюцца суб’ектамі федэрацыі. У табліцы прыводзяцца асаблівасці канстытуцыйна-прававога статусу кожнага з тыпаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. У дужках пазначаны артыкулы Канстытуцыі Расіі, якія змяшчаюць адпаведныя палажэнні.

Анексія Крыма Расійскай Федэрацыі, у выніку якой былі ўтвораны 2 новыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль), не мае міжнароднага прызнання.

Рэспубліка
  • ахарактарызаваная ў Канстытуцыі Расіі як «Дзяржава» (частка 2 арт. 5);
  • статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваёй канстытуцыяй частка 2 арт. 5, частка 1 арт. 66);
  • мае права вызначаць свае дзяржаўныя мовы частка 2 арт. 68).
Край, вобласць, Горад федэральнага значэння
  • статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца краявым (абласным, гарадскім) заканадаўчым (прадстаўнічым) органам (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66).
Аўтаномная вобласць
  • статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца заканадаўчым (прадстаўнічым) органам аўтаномнай вобласці (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66);
  • можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай вобласці (частка 3 артыкула 66).
Аўтаномная акруга
  • статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца заканадаўчым (прадстаўнічым) органам аўтаномнай акругі (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66);
  • можа быць прыняты федэральны закон пра аўтаномную акругу (частка 3 артыкула 66);
  • адносіны аўтаномных акруг, якія ўваходзяць у склад краю або вобласці, можа рэгуляваць федэральны закон і дагавор паміж адпаведнымі аўтаномнай акругай і краем або вобласцю (частка 4 артыкула 66)[2].

Размеркаванне суб’ектаў федэрацыі па тыпах

Ніжэй даюцца звесткі пра колькасць суб’ектаў Расійскай Федэрацыі кожнага тыпу і іх тэрытарыяльнае размяшчэнне.

Map of federal subjects of Russia (2022), disputed Crimea and Donbass.svg
24 рэспублікі[1].
9 краёў
48 абласцей
3 горада федэральнага значэння[1]
1 аўтаномная вобласть
4 аўтаномных акругі

Коды суб’ектаў федэрацыі

Ёсць шэраг кадыровак суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, паводле якіх ім прысвойваюць лічбавыя або літарныя абазначэнні для розных мэт.

Пералік суб’ектаў

Суб’ект федэрацыі Сцяг Герб Тэры-
торыя (км²)
Насельніцтва
01.01.2018
Сталіца
(Адмініст-
ратыўны цэнтр)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне
(паводле АКАТП)
Код АКАТП муніцыпальныя ўтварэння
Рэспублікі
1 Адыгея
Flag of Adygea.svg
Coat of arms of Adygea.svg
7 792 453 052 Майкоп 7 раёнаў і 2 гарады 79 7 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
2 Алтай
Flag of Altai Republic.svg
Coat of Arms of Altai Republic.svg
92 903 218 039 Горна-Алтайск 10 раёнаў і 1 горад 84 10 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
3 Башкартастан
Flag of Bashkortostan.svg
Coat of Arms of Bashkortostan.svg
142 947 4 063 676 Уфа 54 раёны і 21 горад 80 54 муніцыпальныя раёны, 9 гарадскіх акруг
4 Бурація
Flag of Buryatia.svg
Coat of Arms of Buryatia.svg
351 334 984 870 Улан-Удэ 21 раён і 2 гарады 81 21 муніцыпальны раён, 2 гарадскія акругі
5 Дагестан
Flag of Dagestan.svg
Coat of Arms of Dagestan.svg
50 270 3 064 394 Махачкала 41 раён і 10 гарадоў 82 42 муніцыпальныя раёны, 10 гарадскіх акруг
6 Інгушэція
Flag of Ingushetia.svg
Coat of arms of Ingushetia.svg
3 628 487 836 Магас 4 раёны і 4 гарады 26 4 муніцыпальныя раёны, 4 гарадскія акругі
7 Кабардзіна-Балкарыя
Flag of Kabardino-Balkaria.svg
Coat of Arms of Kabardino-Balkaria.svg
12 470 865 916 Нальчык 10 раёнаў і 3 гарады 83 10 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
8 Калмыкія
Flag of Kalmykia.svg
Coat of Arms of Kalmykia.svg
74 731 275 390 Эліста 13 раёнаў і 1 горад 85 13 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
9 Карачаева-Чаркесія
Flag of Karachay-Cherkessia.svg
Coat of Arms of Karachay-Cherkessia.svg
14 277 466 056 Чаркеск 10 раёнаў і 2 гарады 91 10 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
10 Карэлія
Flag of Karelia.svg
Coat of Arms of Republic of Karelia.svg
180 520 622 433 Петразаводск 16 раёнаў і 13 гарадоў 86 16 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
11 Комі
Flag of Komi.svg
Coat of Arms of the Komi Republic.svg
416 774 840 788 Сыктыўкар 12 раёнаў і 8 гарадоў 87 15 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
12 Крым[1]
Flag of Crimea.svg
Emblem of Crimea.svg
26 081 1 913 989 Сімферопаль 18 раёнаў і 16 гарадоў 35[3][4] 14 муніцыпальных раёнаў, 11 гарадскіх акруг
13 Мардовія
Flag of Mordovia.svg
Coat of arms of Mordovia.svg
26 128 803 726 Саранск 22 раёны і 7 гарадоў 89 22 муніцыпальныя раёны, 1 гарадская акруга
14 Марый Эл
Flag of Mari El.svg
Coat of Arms of Mari El.svg
23 375 682 202 Іашкар-Ала 14 раёнаў і 4 гарады 88 14 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
15 Паўночная Асеція — Аланія
Flag of North Ossetia.svg
Wapen Ossetien.svg
7 987 701 940 Уладзікаўказ 8 раёнаў і 1 горад 90 8 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
16 Татарстан
Flag of Tatarstan.svg
Coat of arms of Tatarstan.svg
67 847 3 893 756 Казань 43 раёна і 14 гарадоў 92 43 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
17 Тува
Flag of Tuva.svg
Coat of arms of Tuva.svg
168 604 321 597 Кызыл 17 раёнаў і 2 гарады 93 17 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
18 Удмурція
Flag of Udmurtia.svg
Coat of arms of Udmurtia.svg
42 061 1 513 288 Іжэўск 25 раёнаў і 5 гарадоў 94 25 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
19 Хакасія
Flag of Khakassia.svg
Coat of arms of Khakassia.svg
61 569 537 404 Абакан 8 раёнаў і 5 гарадоў 95 8 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
20 Чачня
Flag of the Chechen Republic.svg
Coat of arms of Chechnya.svg
15 647 1 435 733 Грозны 17 раёнаў і 5 гарадоў 96 17 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
21 Чувашыя
Flag of Chuvashia.svg
Coat of Arms of Chuvashia.svg
18343 1 230 479 Чэбаксары 21 раён і 9 гарадоў 97 21 муніцыпальны раён, 5 гарадскіх акруг
22 Якуція
Flag of Sakha.svg
Coat of Arms of Sakha (Yakutia).svg
3 083 523 964 252 Якуцк 33 раёны і 5 гарадоў 98 34 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
Краі
23 Алтайскі край
Flag of Altai Krai.svg
Coat of Arms of Altai Krai.svg
167 996 2 350 361 Барнаул 60 раёнаў і 11 гарадоў 1 60 муніцыпальных раёнаў, 11 гарадскіх акруг
24 Забайкальскі край
Flag of Zabaykalsky Krai.svg
Coat of arms of Zabaykalsky Krai.svg
431 892 1 072 579 Чыта 31 раён і 5 гарадоў 76 31 муніцыпальны раён, 4 гарадскія акругі
25 Камчацкі край
Flag of Kamchatka Krai.svg
Coat of Arms of Kamchatka Krai.svg
464 275 314 420 Петрапаўлаўск-Камчацкі 11 раёнаў і 2 гарады 30 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
26 Краснадарскі край
Flag of Krasnodar Krai.svg
Coat of Arms of Krasnodar Kray.svg
75 485 5 600 893 Краснадар 37 раёнаў і 15 гарадоў 3 37 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
27 Краснаярскі край
Flag of Krasnoyarsk Krai.svg
Coat of arms of Krasnoyarsk Krai.svg
2 366 797 2 876 360 Краснаярск 54 раёны і 19 гарадоў 4 44 муніцыпальныя раёны, 17 гарадскіх акруг
28 Пермскі край
Flag of Perm Krai.svg
Coat of Arms of Perm Krai.svg
160 236 2 623 155 Перм 33 раёны і 14 гарадоў 57 42 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг
29 Прыморскі край
Flag of Primorsky Krai.svg
Coat of arms of Primorsky Krai.svg
164 673 1 912 118 Уладзівасток 22 раёны і 12 гарадоў 5 22 муніцыпальныя раёны, 12 гарадскіх акруг
30 Стаўрапольскі край
Flag of Stavropol Krai.svg
Coat of arms of Stavropol Krai.svg
66 160 2 799 951 Стаўрапаль 26 раёнаў і 10 гарадоў 7 26 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг
31 Хабараўскі край
Flag of Khabarovsk Krai.svg
Khabarovsk kray COA.png
66 160 1 327 670 Хабараўск 17 раёнаў і 6 гарадоў 8 17 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
Вобласці
32 Амурская вобласць
Flag of Amur Oblast.svg
Amurskaja obl coa 2008.png
361 908 798 003 Благавешчанск 20 раёнаў і 7 гарадоў 10 20 муніцыпальных раёнаў, 8 гарадскіх акруг
33 Арлоўская вобласць
Flag of Oryol Oblast.svg
Coat of arms of Oryol Oblast (large).svg
24 652 747 034 Арол 24 раёны і 3 гарады 54 24 муніцыпальныя раёны, 3 гарадскія акругі
34 Архангельская вобласць[5]
Flag of Arkhangelsk Oblast.svg
Coat of Arms of Arkhangelsk oblast.svg
589 913 1 154 856 Архангельск 20 раёнаў і 8 гарадоў (з НАА) 11 19 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг (без НАА)
35 Арэнбургская вобласць
Flag of Orenburg Oblast.svg
Coat of arms of Orenburg Oblast.svg
123 702 1 977 445 Арэнбург 35 раёнаў і 12 гарадоў 53 35 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг
36 Астраханская вобласць
Flag of Astrakhan Oblast.svg
Coat of Arms of Astrakhan Oblast.svg
49 024 1 017 052 Астрахань 11 раёнаў і 3 гарады 12 11 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
37 Белгародская вобласць
Flag of Belgorod Oblast.svg
Coat of arms of Belgorod Oblast.svg
27 134 1 550 026 Белгарад 21 раён і 6 гарадоў 14 19 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
38 Бранская вобласць
Flag of Bryansk Oblast.svg
Coat of Arms of Bryansk Oblast.svg
34 857 1 210 912 Бранск 27 раёнаў і 5 гарадоў 15 27 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг
39 Валагодская вобласць
Flag of Vologda oblast.svg
Coat of arms of Vologda oblast.svg
144 527 1 176 678 Волагда 26 раёнаў і 4 гарады 19 26 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
40 Валгаградская вобласць
Flag of Volgograd Oblast.svg
Coat of Arms of Volgograd oblast.svg
112 877 2 520 516 Валгаград 32 раёны і 6 гарадоў 18 32 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг
41 Варонежская вобласць
Flag of Voronezh Oblast.svg
Coat of arms of Voronezh Oblast.svg
52216 2 345 520 Варонеж 32 раёны і 15 гарадоў 20 31 муніцыпальны раён, 3 гарадскія акругі
42 Іванаўская вобласць
Flag of Ivanovo Oblast.svg
Coat of Arms of Ivanovo Oblast.svg
21 437 1 014 620 Іванава 21 раён і 6 гарадоў 24 21 муніцыпальны раён, 6 гарадскіх акруг
43 Іркуцкая вобласць
Flag of Irkutsk Oblast.svg
Coat of arms of Irkutsk Oblast.svg
774 846 2 403 643 Іркуцк 33 раёны і 14 гарадоў 25 27 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг
44 Калінінградская вобласць
Flag of Kaliningrad Oblast.svg
Kaliningrad Oblast Coat of Arms 2006.svg
15 125 994 708 Калінінград 13 раёнаў і 6 гарадоў 27 15 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
45 Калужская вобласць
Flag of Kaluga Oblast.svg
Coat of arms of Kaluga Oblast.svg
29 777 1 011 069 Калуга 24 раёны і 4 гарады 29 24 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
46 Кастрамская вобласць
Flag of Kostroma Oblast.svg
Coat of arms of Kostroma Oblast.svg
60 211 643 330 Кастрама 24 раёны і 8 гарадоў 34 24 муніцыпальныя раёны, 6 гарадскіх акруг
47 Кемераўская вобласць
Flag of Kemerovo Oblast.svg
Coat of arms of Kemerovo Oblast.svg
95 725 2 695 028 Кемерава 19 раёнаў і 18 гарадоў 32 18 муніцыпальных раёнаў, 16 гарадскіх акруг
48 Кіраўская вобласць
Flag of Kirov Oblast.svg
Coat of arms of Kirov Region.svg
120374 1 283 400 Кіраў 39 раёнаў і 5 гарадоў 33 39 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг
48 Курганская вобласць
Flag of Kurgan Oblast.svg
Coat of arms of Kurgan Oblast.svg
71 488 845 597 Курган 24 раёны і 9 гарадоў 37 24 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
49 Курская вобласць
Flag of Kursk Oblast.svg
Coat of Arms of Kursk oblast.svg
29 997 1 116 021 Курск 28 раёнаў і 5 гарадоў 38 28 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
50 Ленінградская вобласць
Flag of Leningrad Oblast.svg
Coat of arms of Leningrad Oblast.svg
83 908 1 813 677 Санкт-Пецярбург[6] 17 раёнаў і 20 гарадоў 41 17 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
51 Ліпецкая вобласць
Flag of Lipetsk Oblast.svg
Coat of Arms of Lipetsk oblast.svg
24 047 1 150 630 Ліпецк 18 раёнаў і 2 гарады 42 18 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
52 Магаданская вобласць
Flag of Magadan Oblast.svg
Coat of Arms of Magadan oblast.svg
462 464 144 375 Магадан 8 раёнаў і 2 гарады 44 8 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
53 Маскоўская вобласць
Flag of Moscow oblast.svg
Coat of arms of Moscow Oblast (large).svg
44 329 7 504 339 лічыцца Масква[7], урад у Краснагорску 38 раёнаў і 56 гарадоў 46 16 муніцыпальных раёнаў, 51 гарадская акруга (46 гарадоў і 5 ЗАТА), з 2018 года 56 гарадскіх акруг і 11 муніцыпальных раёнаў
54 Мурманская вобласць
Flag of Murmansk Oblast.svg
Герб Мурманской области.svg
144 902 753 226 Мурманск 5 раёнаў і 13 гарадоў 47 5 муніцыпальных раёнаў, 14 гарадскіх акруг
55 Наўгародская вобласць
Flag of Novgorod Oblast.svg
Coat of arms of Novgorod Oblast.svg
54 501 606 305 Вялікі Ноўгарад 21 раён і 3 гарады 49 21 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга
56 Ніжагародская вобласць
Flag of Nizhny Novgorod Region.svg
Coat of arms of Nizhny Novgorod Region.svg
76 624 3 234 676 Ніжні Ноўгарад 48 раёнаў і 12 гарадоў 22 48 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
57 Новасібірская вобласць
Flag of Novosibirsk oblast.svg
Coat of arms of Novosibirsk oblast.svg
177 756 2 789 095 Новасібірск 30 раёнаў і 7 гарадоў 50 30 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
58 Омская вобласць
Flag of Omsk Oblast.svg
Coat of arms of Omsk Oblast (2003-2020).svg
24 652 747 034 Омск 32 раёны і 6 гарадоў 52 32 муніцыпальныя раёны, 1 гарадская акруга
59 Пензенская вобласць
Flag of Penza Oblast.svg
Gerb of Penza region.jpg
43 352 1 331 621 Пенза 28 раёнаў і 5 гарадоў 56 27 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
60 Пскоўская вобласць
Coat of Arms of Pskov Oblast.svg
55 399 636 240 Пскоў 24 раёны і 2 гарады 58 24 муніцыпальныя раёны, 2 гарадскія акругі
61 Разанская вобласць
Flag of Ryazan Oblast.svg
Coat of Arms of Ryazan oblast.png
39 605 1 121 316 Разань 25 раёнаў і 4 гарады 61 25 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
62 Растоўская вобласць
Flag of Rostov Oblast.svg
Coat of arms of Rostov Oblast.svg
100 967 4 219 732 Растоў-на-Доне 43 раёны і 16 гарадоў 60 43 муніцыпальныя раёны, 12 гарадскіх акруг
63 Самарская вобласць
Flag of Samara Oblast.svg
Coat of arms of Samara Oblast.svg
53 565 3 193 189 Самара 27 раёнаў і 10 гарадоў 36 27 муніцыпальных раёнаў, 10 гарадскіх акруг
64 Саратаўская вобласць
Flag of Saratov Oblast.svg
Coat of Arms of Saratov oblast.svg
101 240 2 463 223 Саратаў 38 раёнаў і 13 гарадоў 63 38 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
65 Сахалінская вобласць
Flag of Sakhalin Oblast.svg
Sakhalin Oblast Coat of Arms.svg
87 101 490 595 Южна-Сахалінск 17 раёнаў і 9 гарадоў 64 1 муніцыпальны раён, 17 гарадскіх акруг
66 Смаленская вобласць
Flag of Smolensk Oblast.svg
Coat of arms of Smolensk oblast.svg
49 779 949 250 Смаленск 25 раёнаў і 2 гарады 66 25 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
67 Свярдлоўская вобласць
Flag of Sverdlovsk Oblast.svg
Coat of Arms of Sverdlovsk oblast.svg
194 307 4 325 318 Екацярынбург 30 раёнаў і 34 гарады 65 5 муніцыпальных раёнаў, 68 гарадскіх акруг
68 Тамбоўская вобласць
Flag of Tambov Oblast.svg
Coat of arms of Tambov Oblast.svg
34 462 1 034 269 Тамбоў 23 раёны і 7 гарадоў 68 23 муніцыпальныя раёны, 7 гарадскіх акруг
69 Томская вобласць
Flag of Tomsk Oblast.svg
Coat of arms of Tomsk Oblast, Russia.svg
314 391 1 077 896 Томск 16 раёнаў і 6 гарадоў 69 16 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
70 Тульская вобласць
Flag of Tula Oblast.svg
Coat of Arms of Tula oblast.png
25 679 1 492 018 Тула 23 раёны і 9 гарадоў 70 23 муніцыпальныя раёны, 3 гарадскія акругі
71 Уладзімірская вобласць
Flag of Vladimir Oblast.svg
Coat of arms of Vladimiri Oblast.svg
29 084 1 378 528 Уладзімір 16 раёнаў і 10 гарадоў 17 16 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
72 Ульянаўская вобласць
Flag of Ulyanovsk Oblast.svg
Герб Ульяновской области (2013).svg
37 181 1 246 289 Ульянаўск 21 раён і 6 гарадоў 73 21 муніцыпальны раён, 3 гарадскія акругі
73 Цвярская вобласць
Flag of Tver Oblast.svg
Coat of Arms of Tver oblast.svg
84 201 1 283 754 Цвер 36 раёнаў і 12 гарадоў 28 36 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
74 Цюменская вобласць[8]
Flag of Tyumen Oblast.svg
Coat of arms of Tyumen Oblast.png
1 464 173 3 691 802 Цюмень 38 раёнаў і 26 гарадоў
ХМАА і ЯНАА)
71 21 муніцыпальны раён, 5 гарадскіх акруг
(без ХМАА і ЯНАА)
75 Чалябінская вобласць
Flag of Chelyabinsk Oblast.svg
Coat of arms of Chelyabinsk Oblast.svg
88 529 3 492 740 Чалябінск 24 раёны і 23 гарады 74 27 муніцыпальных раёнаў, 16 гарадскіх акруг
76 Яраслаўская вобласць
Flag of Yaroslavl Oblast.svg
Coat of Arms of Yaroslavl Oblast (2011) full.svg
36 177 1 265 247 Яраслаўль 17 раёнаў і 11 гарадоў 78 17 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
Гарады федэральнага значэння
77 Масква
Flag of Moscow, Russia.svg
Coat of Arms of Moscow.svg
2 561 12 500 123 Масква 12 адміністрацыйных акруг 45 146 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (125 раёнаў, 2 гарадскія акругі, 19 паселішчаў)
78 Санкт-Пецярбург
Flag of Saint Petersburg.svg
Coat of Arms of Saint Petersburg (2003).svg
1 403 5 356 755 Санкт-Пецярбург 18 раёнаў 40 111 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (81 муніцыпальная акруга, 9 гарадоў і 21 пасёлак)
79 Севастопаль[1]
Flag of Sevastopol.svg
COA of Sevastopol.svg
864 436 463 Севастопаль 4 раёны 67[4][9] 10 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў (9 муніцыпальных акруг, 1 горад)
Аўтаномная вобласць
80 Яўрэйская АВ
Flag of the Jewish Autonomous Oblast.svg
Coat of arms of the Jewish Autonomous Oblast.svg
36 271 162 099 Бірабіджан 5 раёнаў і 1 горад 99 5 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
Аўтаномныя акругі
81 Ненецкая АА[5]
Flag of Nenets Autonomous District.svg
Coat of arms of Nenets Autonomous Okrug.svg
176 810 44 058 Нар’ян-Мар 1 раён і 1 горад 11 1 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга
82 Ханты-Мансійская АА — Югра[8]
Flag of Yugra.svg
Coat of arms of Yugra (1995).svg
534 801 1 654 942 Ханты-Мансійск 9 раёнаў і 14 гарадоў 71 9 муніцыпальных раёнаў, 13 гарадскіх акруг
83 Чукоцкая АА
Flag of Chukotka.svg
Coat of Arms of Chukotka.svg
721 481 48 895 Анадыр 8 раёнаў і 1 горад 77 6 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
84 Ямала-Ненецкая АА[8]
Flag of Yamal-Nenets Autonomous District.svg
Coat of Arms of Yamal Nenetsia.svg
769 250 538 026 Салехард 7 раёнаў і 8 гарадоў 71 7 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг
Расійская Федэрацыя
Flag of Russia.svg
Coat of Arms of the Russian Federation.svg
17 125 191 146 877 088 Масква

Іншыя асаблівасці тэрытарыяльнага ладу Расіі

Групіроўкі рэгіёнаў Расіі

Суб’екты Расійскай Федэрацыі групуюць у:

Зноскі

  1. а б в г д Большая частка Крымскага паўвострава з’яўляецца аб’ектам тэрытарыяльнага канфлікту паміж Расіяй, якая анексавала і кантралюе тэрыторыю, і Украінай. Паводле федэратыўнага складу Расіі, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны суб’екты Расійскай Федэрацыі — Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Паводле адміністрацыйнага падзелу Украіны, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны рэгіёны Украіны — Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з адмысловым статусам Севастопаль. Пасля правядзення ў чатырох акупаваных рэгіёнах Украіны фіктыўных рэферэндумаў Расія заявіла аб далучэнні тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны ў склад Расіі.
  2. Канстытуцыйны суд Расійскай Федэрацыі ў сваёй пастанове ад 14 ліпеня 1997 года № 12-П "Па справе тлумачэння палажэння змешчанага ў частцы 4 артыкула 66 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі пра ўваходжанне аўтаномнай акругі ў склад краю, вобласці вызначыў, што частка 4 артыкула 66 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі пра ўваходжанне аўтаномнай акругі ў склад краю, вобласці носіць канстатацыйны характар. Ужыванне паняцця «ўваходзіць» азначае прызнанне Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі існага да яе ўступлення ў сілу стану, паводле якога аўтаномныя акругі, якія не аформілі змяненне свайго статусу, па-ранейшаму ўваходзяць у склад адпаведнага краю або вобласці. Цяпер такімі з’яўляюцца ўсе аўтаномныя акругі, акрамя Чукоцкай аўтаномнай акругі.
  3. Коды АКАТП (Рэспубліка Крым)
  4. а б Змена 243/2014 АКАТП
  5. а б У склад Архангельскай вобласці уваходзіць Ненецкая аўтаномная акруга.
  6. Адміністрацыйны цэнтр — горад Санкт-Пецярбург не ўваходзіць у склад Ленінградскай вобласці.
  7. Адміністрацыйны цэнтр — горад Масква не ўваходзіць у склад Маскоўскай вобласці
  8. а б в У склад Цюменскай вобласці ўваходзіць Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга.
  9. Кады АКАТП (Севастопаль)
  10. Прыродныя раёны Расіі

Спасылкі