Перайсці да зместу

Сувалкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сувалкі
польск.: Suwałki
Сувалкі, кан-сабор Святога Аляксандра, 1820—1825, пашыраны ў XIX стагоддзі, перабудаваны ў 1945—1948 гадах
Сувалкі, кан-сабор Святога Аляксандра, 1820—1825, пашыраны ў XIX стагоддзі, перабудаваны ў 1945—1948 гадах
54°06′00″ пн. ш. 22°56′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Горад на правах павета
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1688
Горад з 1720
Вышыня цэнтра 170 ± 1 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 68 752 чал. (1 ліпеня 2022)
Афіцыйная мова польская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 16-400 - 16-403, 16-430 - 16-434
Аўтамабільны код BS
TERC 2063011
Іншае
0977456
um.suwalki.pl
Паказаць/схаваць карты
Сувалкі (Польшча)
Сувалкі
Сувалкі
Сувалкі (Падляскае ваяводства)
Сувалкі
Сувалкі

Сува́лкі (польск.: Suwałki, Pl-Suwałki.ogg) — горад на правах павета ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета. Стаіць на рацэ Чорная Ганча.

Саборная царква, 1882 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні ордэна камедулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.

26 красавіка 1710 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаванне горада ў Сувалках. У 1720 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Святога Рамуальда і Святога Роха[1]. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводства Царства Польскага (з 1867 года — цэнтрам губерні).

На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзейнічалі касцёл, царква, збор евангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі для хлопчыкаў і дзяўчынак і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, дзе аказвалася дапамога хворым і нямоглым, прытулак для бедных.

У 1915—1918 гг. падчас І сусветнай вайны Сувалкі акупіраваны германскімі войскамі, былі цэнтрам адміністрацыйнай акругі ў складзе Обер-Ост. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Сувалкі ўключаліся ў склад Беларускай ССР[2]. Але немцы не пакінулі Сувалшчыну пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, адбываліся ваенныя сутычкі. 1 верасня 1919 года горад занялі польскія войскі[3].

Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) згодна з Рыжскім мірным дагаворам Сувалкі ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

У 1975—1999 гадах Сувалкі былі цэнтрам Сувалкаўскага ваяводства Польшчы[4].

  • XVIII стагоддзе: 1800 год — 1184 чал.
  • XIX стагоддзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — каля 70 тыс. чал.[6]; 2017 год — 69 554 чал.
  • Забудова гістарычная (XIX—XX стагоддзі; фрагменты)
  • Збор евангелісцкі (1838—1841)
  • Касцёл Святога Аляксандра (1825)
  • Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, іўдзейскія, евангелісцкія
  • Ратуша (1844)
  • Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса)
  • Царква Усіх Святых (1892)
  • Чыгуначная станцыя (1896)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сінагога Вялікая (1821)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. ISBN 985-07-0131-5. С. 239.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. 1 000 экз. ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  3. dzieje.pl
  4. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
  5. Chlebowski B. Suwałki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 612.
  6. БелЭн 2002.
  7. https://www.alytus.lt/lt/apie-alytu/tarptautinis-bendradarbiavimas-1
  8. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/waren,2574009
  9. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/voru,2571
  10. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/grande-synthe,2574006
  11. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/mariampol,2574007
  12. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/notodden,2574008
  13. https://um.suwalki.pl/miasta-wspolpracujace,4103/cesis,2574011
  14. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/tarnopol,2574012