Сувораўскі кадэцкі корпус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сувораўскі кадэцкі корпус, ваенна-вучэбная ўстанова ў Расійскай імперыі. Створана ў 1899 годзе ў Варшаве як Варшаўскі кадэцкі корпус паводле загада імператара Мікалая II. У 1900 годзе, у год стагоддзя смерці А. В. Суворава пераіменавана ў Сувораўскі кадэцкі корпус. Штат - 4 роты; афіцэраў-выхавацеляў - 22; кадэтаў-інтэрнаў - 500 чалавек. Для царквы корпуса быў падараваны іканастас, які знаходзіўся пры арміі Суворава падчас яе ўступлення ў Варшаву ў 1794 годзе, а затым - пры галоўнай штаб-кватэры імператара Аляксандра I падчас замежных паходаў 1813-1814 гадоў. Афіцыйным святам Сувораўскага кадэцкага корпуса стала 1 кастрычніка - дзень асвячэння царквы. Улетку таго ж года ў адным з лепшых месцаў польскай сталіцы, на Уяздоўскай алеі, адбылася ўрачыстая закладка новага будынка.

У 1906 годзе у сувязі з першым выпускам кадэтаў корпусу был ўручаны сцяг гвардзейскага ўзору: белае палатно з абліччам Спасу Нерукатворнага на адным баку і з імператарскім вензелем пад каронай - з іншага, і быў прысвоены марш "Гром победы, раздавайся" кампазітара О. А. Казлоўскага на вершы Г. Р. Дзяржавіна, створаны ў гонар перамогі А. В. Суворава пад Ізмаілам. На контрпагонах і на фуражцы кадэтаў замест какард быў змешчаны трафарэт "Сув."

У 1914 годзе пасля пачатку Першай сусветная вайны корпус быў пераведзены ў Маскву, дзе і існаваў да 1918 года, калі быў расфарміраваны.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]