Сугвазды
Аграгарадок
Сугвазды
|
Су́гвазды[1] (трансліт.: Suhvazdy, руск.: Сугвозды) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска Сугвазды ўваходзіла ў склад Сугваздаўскага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 12 кіламетраў на ўсход ад горада Валожын, за 70 кіламетраў ад Мінска, за 17 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Палачаны[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Сугвазды з'яўляецца вынікам перастаноўкі літараў пры напісанні: Sugwozd < Sugowdz. У сваю чаргу, антрапонім "Сугоўдзь" — ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Su-gaud'as. Вядомае прозвішча Сугоўдзь.
Назва Сугвазды (< "Сугаўдзі") уваходзіць у гняздо адыменных тапонімаў на ўсходзе ад Валожына, да якога таксама належаць назвы Цябуты, Есьманы, Гінтаўшчына, Білуці, Кібуці, Нарэйшы, Бурнейкі, Вайнілаўшчына, Даўгулёўшчына і інш. (ад балцка-літоўскіх імёнаў Čiobutas, Eismantas, Gintas, Bilutis, Kibutis, Nareiša, Burneika, Vainila, Daugulis).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 386 жыхароў, 144 двары (2001)[3]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Базавая школа
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнікі землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сугва́зды
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Су́гвазды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх