Суд Ірада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісус перад Ірадам Анціпай, Ніколаус Кнюпфер, першая палова 17 ст.

Суд Ірада — эпізод з жыцця Ісуса Хрыста ў Новым Запавеце, у якім апісваецца, як Ісуса даслалі на суд да Ірада Анціпы ў Іерусаліме, напярэдадні да Яго распяцця. Гэты эпізод апісаны толькі ў Евангеллі паводле Лукі (23:7-15).

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Жыццё Ісуса Хрыста
згодна Евангелляў
Жыццё Ісуса Хрыста

Згодна Евангелля паводле Лукі, пасля суда Сінедрыёна над Ісусам, яўрэйскія старэйшыны просяць Понція Пілата асудзіць і пакараць Ісуса (23:2), абвінавачваючы Ісуса ў дачы ілжывых прэтэнзій на права быць царом Іўдзейскім. У ходзе допыту, Пілат даведваееца, што Ісус родам з Галілеі і таму знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Ірада. Улічваючы, што Ірад быў у Іерусаліме ў той час, Пілат вырашае паслаць Ісуса на суд да Ірада.

Ірад Анціпа (той самы, які раней загадаў забіць Яна Хрысціцеля) даўно хацеў бачыць Ісуса, таму што ён спадзяваўся пабачыць адно з цудаў Ісуса. Тым не менш, на судзе Ісус не робіць ніякага цуду і амаль нічога не кажа ў адказ на пытанні Ірада і шалёныя абвінавачванні першасвятароў і кніжнікаў.

Гэта прыводзіць у шаленства Ірада, які са сваімі ваярамі здзекваецца над Ісусам, аддзевае Ісуса ў светлую вопратку, як Цара Іўдзейскага, і дасылае Яго назад да Пілата. Пасля гэтых падзей Ірад і Пілат сталі сябрамі, хоць раней былі ў варожасці. (Лукі 23:12)

Евангелле паводле Лукі не дае адказу, Ірад не асудзіў ці апраўдаў Ісуса, аднак па сведчанні Пілата, які выклікае яўрэйскіх старэйшын і кажа ім:

Я пры вас расследаваў і не знайшоў Чалавека Гэтага вінаватым ні ў чым тым, у чым вы Яго вінаваціце; і Ірад таксама: бо я пасылаў Яго да яго; і нічога не знойдзена ў Ім вартага смерці…(Лук. 23:14,15)

Пасля далейшых перамоў паміж Пілатам і яўрэйскімі старэйшынамі, Ісус адпраўляецца на распяцце на Галгофу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]