Перайсці да зместу

Суд Навабеліцкага раёна г. Гомеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суд Навабеліцкага раёна г. Гомеля
Від раённы суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі
Юрысдыкцыя Навабеліцкі раён Гомеля
Орган абскарджання Гомельскі абласны суд
Мова справаводства беларуская, руская
Склад прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Тэрмін службы 5 гадоў
Кіраўніцтва
Старшыня Уладзімір Іванавіч Лабунец
Зала пасяджэнняў
Адрас 246013, г. Гомель, вул. Белага, 1
Сайт
court.gov.by

Суд Навабеліцкага раёна г. Гомеля — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Навабеліцкага раёна Гомеля. Размешчаны ў будынку па вуліцы Белага, 1.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Гомельскі абласны суд[1].

Старшыні суда

[правіць | правіць зыходнік]