Сузор'е Блізняты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

БЛІЗНЯТЫ (лац.: Gemini) — задыякальнае сузор'е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Найярчэйшыя зоркі Палукс і Кастар маюць бляск суадносна 1,16 і 1,59 візуальнай зорнай велічыні. У сузор'і Сонца знаходзіцца з 20 чэрвеня да 20 ліпеня[1]. Найлепшыя ўмовы бачнасці ў снежні-студзені.

Сузор'е Блізняты
Gemini constellation map.png
Лацінская назва


(у р. скл.: Geminorum)

Скарачэнне

Gem

Плошча

513,8 кв. градусаў (1,245%)

Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)

119

Назіраецца ў шыротах:

90°Пн – 55°Пд (цалкам)
55°Пд – 80°Пд (часткова)

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор'яў, якія пералічыў Пталемей .

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сузор'е вядомае са старажытных часоў. Магчыма, першапачаткова "блізнятамі" называліся блізкія і візуальна падобныя адна да адной зоркі Кастар і Палукс. Грэкі лічылі, што сузор'е на неба змясцілі блізняты Дыяскуры Кастар і Палукс (асноўная версія; існуюць і іншыя). Сузор'е ўключана ў каталог зорнага неба Клаўдзія Пталемея «Альмагест». У літаратуры XVI стагоддзя на рускай мове, напрыклад, у «Совещании божественных дел», сузор'е называлася «близнецъ»[2].

У гісторыі астраноміі гэтае сузор'е вядомае тым, што ў 1781 годзе Уільям Гершэль вынайшаў планету Уран паблізу зоркі Пропус (η Блізнятаў), а ў 1930 годзе Клайд Томба вынайшаў Плутон побач з зоркай Васат (δ Блізнятаў).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Constellations of the zodiac
  2. Шаблон:Книга