Сузор'е Змеяносец

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

ЗМЕЯНОСЕЦ (лац.: Ophiuchus) — сузор'е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). На тэрыторыі Беларусі відаць вясной і летам.

Азначэнні аб'ектаў:

... Oph
... Ophiuchi

Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталогу Гіпарха):

174

Плошча і доля нябеснай сферы:

948,3 кв.град. (2,299%)

Назіраецца ў шыротах:

59°Пн – 75°Пд (цалкам)
90°Пн – 59°Пн, 75°Пд – 90°Пд (часткова)

Ophiuchus constellation map.png

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор'яў, якія пералічыў Пталемей .

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ляжыць на поўдзень ад Геркулеса (паміж іх «галовамі», адзначанымі зоркамі α Змеяносца і α Геркулеса, усяго 5 °). Найбольш яркая зорка - Рос Альхагэ (2,1 m).

Менавіта ў гэтым сузор'і ўспыхнула апошняя з назіраных ў нашай Галактыцы звышновых, адзначаная І. Кеплерам у 1604 годзе. У канцы красавіка 1848 года на зорным небе недалёка ад месца ўспышкі гэтай звышновай ўспыхнула новая, пазней яна атрымала пазначэнне V841 Змеяносца, адна з нешматлікіх (верагодна, сёмая) новых, адкрытых з моманту вынаходніцтва тэлескопа да сярэдзіны XIX стагоддзя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2