Сукалі (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сукалі — курганны могільнік каля вёскі Сукалі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Могільнік знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад вёскі, на паўночна-заходнім беразе возера Асвейскае.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

18 паўсферычных насыпаў, 5 з якіх знаходзяцца за 0,2 км на паўночны ўсход ад вёскі. Дыяметр курганоў 1,5-7 м, вышыня да 1,5 м. Даследавала ў 1974 годзе З. М. Сяргеева, раскапаны 3 курганы з пахавальным абрадам трупаспалення. Знойдзены кальцыніраваныя косці, рэшткі ганчарнага посуду, абломак скроневага бранзалетападобнага кальца з звязанымі канцамі. Могільнік датуецца VIII—X ст., належаў крывічам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Будзько, У. Д. Курганны могільнік (в. Сукалі) / У. Д. Будзько // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 176.
  • Памятники геологии // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин; фото В. Л. Соловьева. — Верхнедвинск : О. В. Молодечкин, 2005. — С. 14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]