Суксэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Суксэ-Мікалай (лац.: Suxe sive Nicholaus) — адзін з нальшанскіх князёў (nobilis de Lettowia de provincia Nalsen).

За часам вял.кн. літоўскага Шварна[1], недзе ў 12661268 г.[2], уцёк разам з братам з ВКЛ у Рыгу, дзе ахрысціўся пад імем Мікалай. Затым, 5.4.1268 г., браты сталі васаламі рыжскага архібіскупа Альберта аддаўшы яму свае страчаныя ўладанні ў Нальшанах і атрымаўшы іх назад у якасці феодаў — такім чынам, на архібіскупа ўскладаўся клопат пра вызваленне ўладанняў сваіх васалаў з пад улады паганцаў. У 1272—1274 г. Суксэ прымаў удзел ў паходах лівонскіх немцаў на Аўкштайцію, у т.л. і Нальшаны, загінуў падчас аднаго з паходаў.

Зноскі

  1. Насевіч…
  2. Дубонис…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубонис А. К вопросу о влиянии соседей на литовское общество в период становления Литовского государства // RUTHENICA. Випуск 6. — Київ: Інститут історії України НАН України, 2007. с. 259—274. С. 260.
  • Насевіч В. ВКЛ ад узнікнення да Крэўскай уніі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.