Суламіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Суламіта і Марыя» працы Франца Пфора.

Суламіта — каханая нявеста цара Саламона, біблейскі персанаж (Песня 7:1). Дзяўчына нябачанай прыгажосці, якая пасвіла статкі на ізраільскіх раўнінах. «Калі ты не ведаеш, найпрыгажэйшай з жанчын, то ідзі сабе па слядах і пасві каля буданоў пастушыных казляняткі.» (Песня 1:8). Суламіта, як распавядае кніга Песня песень Саламона, была закахана ў маладога пастуха. «Мой любімы — ён мой, я яго, ён пасвіць сярод лілей» (Песня 2:16).

Прыгожая, стройная і смуглявая, блакітнавокая прыгажуня хутка заваявала сімпатыі ізраільскага цара Саламона. Саламон дорыць ёй падарункі, але яго запал не з'яўляецца гарачым і ўзаемным. Суламіта адмаўляе цару, і вяртаецца да свайго ўлюбёнага. Яна апісвае сваю пазіцыю ў апошніх радках кнігі: «Мой вінаграднік што маю яго, пры мне! Табе, Саламон, хай тысяча будзе, а варце яго плёну дзвесце». Вінаграднік з'яўляецца сімвалам цнатлівасці. Суламіта раіць бегчы свайму каханаму ад царскага сердавання, і імкнецца зноў пачуць голас пастуха, які паланіў яе сэрца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]