Сулейман Абусаідавіч Керымаў
| Сулейман Абусаідавіч Керымаў | |
|---|---|
| лезг.: Керимрин Абусаидан хва Сулейман | |
| | |
| Род дзейнасці | палітык, эканаміст, бізнесмен, дзяржаўны дзеяч |
| Дата нараджэння | 12 сакавіка 1966 (59 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | іслам[1] |
| Дзеці | Said Kerimov[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | kerimovfoundation.org |
Сулейман Абусаідавіч Керымаў — расійскі прадпрымальнік, член Савета Федэрацыі ад Дагестана. Кантралюе фінансава-прамысловую групу «Нафта Масква», валодае футбольным клубам «Анжы».
Керымаў і Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]2 верасня 2013 года Следчы камітэт Беларусі прыцягнуў ключавога акцыянера ААТ «Уралкалій» Сулеймана Керымава ў якасці абвінавачванага па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК), і вынес пастанову аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і аб'яўлення ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпала.
Найбуйнейшага акцыянера «Уралкалія» вінавацяць у «арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі» (п.4 ст.16 і ч.3 ст.424 УК Рэспублікі Беларусь), за што яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.
Паводле меркавання беларускіх следчых, апроч шкоды Беларусі, Керымаў сваімі дзеяннямі нанёс шкоду Расіі, у сувязі з чым СК накіруе адпаведныя матэрыялы ў Генеральную пракуратуру Расійскай Федэрацыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]