Сулейман II
| Сулейман II | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| асман. سليمان ثانى асман. Süleymân-ı sânî | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мехмед IV[d] | ||||||
| Пераемнік | Ахмед II | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 красавіка 1642[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
22 чэрвеня 1691 (49 гадоў) |
||||||
| Род | Асманы[3] | ||||||
| Бацька | Ібрагім I | ||||||
| Маці | Саліха Дылашуб Сулан[d] | ||||||
| Жонка | Hatice Kadın[d], Behzad Kadın[d], İvaz Kadın[d], Süğlün Kadın[d], Şehsuvar Kadın[d] і Zeyneb Kadın[d] | ||||||
| Веравызнанне | іслам[4] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Манаграма |
|
||||||
Сулейма́н II (асм. سليمان ثانى — Süleymân-ı sânî, турэцк.: İkinci Süleyman; 15 красавіка 1642 — 22 чэрвеня 1691) — султан Асманскай імперыі (9 лістапада 1687—1691).
Сын султана Ібрагіма I, малодшы брат султана Мехмеда IV. Узыйшоў на прастол у выніку янычарскага мецяжу, які прывёў да звяржэння Мехмеда IV. Да гэтага больш за 40 лёт правёў у ізаляцыі ў палацы Тапкапы (у т.з. «Клетцы»).
Сулейман быў вельмі рэлігійным чалавекам і праводзіў час у малітвах, а дзяржаўнымі справамі займаліся вялікія візіры, найбольш бачным з якіх быў Фазыл Мустафа Кепрулю (з 1689). Працягвалася вайна са Свяшчэннай лігай, аўстрыйскія войскі ўзялі Бялград у 1688, а затым акупавалі Боснію. Пачынаючы з 1689 года, наступ аўстрыйскіх войскаў быў спынены, у 1690 годзе туркі ўзялі Оршаву і Бялград. Сулейман II сканаў ад вадзянкі сэрца 22 чэрвеня 1691 года.
Зноскі
- ↑ Suleyman II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Süleiman (Süleiman II.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://ttk.gov.tr/osmanli-padisahlari/
- ↑ https://islamansiklopedisi.org.tr/suleyman-ii