Перайсці да зместу

Сульфанілавая кіслата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сульфанілавая кіслата
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне Сульфанілавая кіслата
Хім. формула C6H7NO3S
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 173,2 г/моль
Шчыльнасць (адносна воды, вада - 1): 1,5 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 288 °C
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе слабая, (пры 20 °C) 1 г/100 мл
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 121-57-3
PubChem 8479; 5232424
Рэг. нумар EINECS 204-482-5
SMILES
ChemSpider 8166

Сульфані́лавая кіслата́[1] (параамінабензолсульфакіслата, n-амінабензолсульфакіслата[1], 4-амінафенолсульфонавая кіслата, анілін-4-сульфонавая кіслата) — унутраная соль, формула якой C6H7NO3S, структурная NH2—C6H4—SO3H.

Уяўляе сабой белыя ці шэрыя крышталі. Раскладаюцца пры тэмпературы 280—300 °C, абмежавана растваральныя ў вадзе (1 г у 100 г пры 20 °C). Сульфанілавая кіслата — унутраная соль, у якой амінагрупа нейтралізаваная астаткам сульфакіслаты, таму яна не ўтварае соляў з мінеральнымі кіслотамі, але яе сульфагрупа можа быць нейтралізаваная шчолачамі.

Атрымліваецца сульфаваннем аніліну канцэнтраванай сернай кіслатой пры тэмпературы 180 °C.

Сульфанілавая кіслата выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў, у якасці рэагента ў аналітычнай хіміі, для вызначэння білірубіну ў крыві.

Зноскі

  • Сульфані́лавая кіслата́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 263. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сульфанілавая кіслата // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 224. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.