Суляцічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Суляцічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Аўтамабільны код
4
Суляцічы на карце Беларусі ±
Суляцічы (Беларусь)
Суляцічы
Суляцічы (Гродзенская вобласць)
Суляцічы

Суля́цічы[1] (трансліт.: Suliacičy, руск.: Сулятичи) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Брольніцкага сельсавета.

Вядома прынамсі да 1430 года, вял.кн. Вітаўт даў у свой час «Сулятичи» пану Рачку, а пазней яго жонцы пані Рачкавай. Паводле Р. Пятраўскаса, у пана Пятра Рачкі была дачка Ганна Мілохна, жонка пана Глеба Вяжэвіча, але лёс Суляцічаў тым часам не ясны.[2]

Пазней Суляцічы нейкім чынам аказаліся ў валоданні князёў Заслаўскіх. Каля 1540 года ў складзе пасагу княжны Ганны Заслаўскай перайшлі да пана Яна Глябовіча.[3]

У 1940—1954 гадах цэнтр Суляціцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рыбчонак, 2014, с. 23.
  3. Рыбчонак, 2014, с. 22.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыбчонак С. Да праблемы паходжання магнатаў Глябовічаў — уладальнікаў Заслаўскага замка ў XVI ст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зб. навук. пр. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск: Медысонт, 2014. — С.79-104.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]