Сумбава
Сумбава | |
---|---|
індан. Sumbawa | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 15 448 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 850 м |
Насельніцтва | 1 219 590 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 78,95 чал./км² |
Размяшчэнне | |
8°47′ пд. ш. 118°05′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Правінцыя | Заходнія Малыя Зондскія астравы |
![]() |
Сумба́ва (індан.: Sumbawa) — востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэрыторыя Інданезіі. Заходняя частка вострава называецца Семава з адміністрацыйным цэнтрам Сумбава-Бесар. Усходняя частка завецца Біма, і яе сталіцай з'яўляецца горад Біма-Рама.
Плошча вострава складае 15 448 км². Насельніцтва каля 1 мільёна чалавек.
У вострава даўгаватыя абрысы, ён працягнуўся з захаду на ўсход. Даўжыня каля 280 км і ў шырыня — 90 км. На захад ад Сумбавы размешчаны востраў Ламбок, на ўсход — востраў Флорэс. Ландшафт Сумбавы гарысты і пакрыты трапічным лесам. Узбярэжжа характарызуецца шматлікімі бухтамі. На поўначы вострава знаходзіцца вулкан Тамбара.
Карэннымі жыхарамі вострава Сумбава з'яўляюцца народы самава і мбоджа.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).