Сумеснае наступленне САТ і ВАА
Сумеснае наступленне САТ і ВАА | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі (Тыграйскі канфлікт і канфлікт у Ароміі) | |||
Дата | з 31 кастрычніка па 1 снежня 2021 | ||
Месца | штат Амхара | ||
Вынік | прыпыненне наступлення і пераход ініцыятывы да федэральнай арміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сумеснае наступленне САТ і ВАА — ваенная кампанія груповак «Сілы абароны Тыграя» (САТ) і «Вызваленчая армія Арома» (ВАА) супраць Узброеных сіл Эфіопіі.
Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Да Дэбрэцыана далучыліся і іншыя тыграйскія апазіцыянеры, якія ўвайшлі ў так званыя «Сілы абароны Тыграя».
Па стане на восень 2021 года баевікі авалодалі значнай часткай Тыграя, а таксама ўварваліся ў суседні рэгіён Амхара[1]. У гэты час САТ выходзіць на кантакт з групоўкай «Вызваленчая армія Арома», якая вяла баявыя дзеянні ў штаце Аромія. Яна да лістапада валодала некалькімі гарадамі ў заходняй, цэнтральнай і паўднёвай частках рэгіёну[2].
Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]
31 кастрычніка «Вызваленчая армія Арома» бярэ Камісі. Адначасова тыграйцы захопліваюць Камбольчы. У раёне гэтых гарадоў сілы баевікоў злучаюцца[3].
5 лістапада было абвешчана аб стварэнні альянсу «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл», які аб’ядноўваў антыўрадавыя сілы. Туды ўвайшла партыя НФВТ і групоўка ВАА. Таксама далучыліся Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама, Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара, Народна-вызваленчы рух Бенішангула, Дэмакратычны рух Агаў, Народна-вызваленчая армія Гамбелы, Дэмакратычная партыя Кімант і Самалійскі дзяржаўны супраціў[4].
16 лістапада САТ заявілі, што ўзялі пад свой кантроль гарады Атае і Сенбет у зоне Аромія ў рэгіёне Амхара[5]. Паводле СМІ, паўстанцы вялі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-Абебы[6]. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос[7].
20 лістапада баевікі САТ—ВАА бяруць Дэгала і Мехал Меда[8], 21-га — Шэва Рабіт[9]. 25 лістапада апазіцыйныя войскі падышлі да Дэбрэ Сіне.
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
1 снежня федэральныя войскі апублiкавалі справаздачу аб вызваленні Шэва-Рабіт у 220 км ад Адыс-Абебы[10]. Яны таксама ўзялі шэраг бліжэйшых гарадоў, такія як Дэбрэ-Сіна, Веген-Тэна, Мезэзо, Малале і Лалібела[11]. 5 снежня ўлады заявілі аб узяцці Дэсэ і Камболчы[12].
12 снежня лаяльныя НФВТ атрады адбілі горад Лалібела[13].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Fears for humanitarian crisis engulfing Tigray as Abiy Ahmed launches make or break war (15 кастрычніка 2021).
- ↑ Oromo Liberation Army: On the ground with Ethiopian fighters (1 лістапада 2021).
- ↑ Tigrayan and Oromo forces say they have seized towns on Ethiopian highway (1 лістапада 2021).
- ↑ Nine anti-gov't groups team up as Ethiopia recalls ex-soldiers (5 лістапада 2021).
- ↑ Etiopia: forze tigrine annunciano la presa delle città di Ataye e Senbete, nella regione degli Amara(італ.) (16 лістапада 2021).
- ↑ Moneycentral, 10 November 2021: Dangote Cement’s $500m Ethiopia Plant at Risk as War Escalates
- ↑ Ethiopia Declares State of Emergency as Rebels Advance Toward Capital (2 лістапада 2021).
- ↑ Etiopia. Abiy resiste grazie alle milizie Afarine fedeli al regime e un uso intelligente di raid aerei da parte dell'aviazione militare federale(італ.) (20 лістапада 2021).
- ↑ says, Aba Solan. Shewa Robit: Tigray forces and OLA capture Shewa Robit town of Amhara region – Kichuu (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2021. Праверана 22 лістапада 2021.
- ↑ Ethiopian gov’t says it retook string of towns from Tigray forces (англ.). www.aljazeera.com.
- ↑ Ethiopia liberates many towns from ‘terrorists’ – New Business Ethiopia (англ.) .
- ↑ Presse, AFP-Agence France. Ethiopia Govt Claims Recapture Of Key Towns Dessie, Kombolcha (англ.) . www.barrons.com.
- ↑ Reuters. Witnesses say Tigrayan forces in Ethiopia retook Lalibela, UN Heritage site(англ.), Reuters (12 снежня 2021).