Перайсці да зместу

Сумнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сумнік

Сумнік канадскі (Solidago canadensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solidago L., Sp. Pl. 2: 878, 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36223
NCBI  59293
EOL  37721
IPNI  11048-1

Су́мнік[1][2], залатацень[2] (Solidágo, ад лац.: Solidus — «моцны», «здаровы», па лекавых уласцівасцях расліны) — род кветкавых раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Сумнік звычайны (Solidago virgaurea). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны і кусты вышынёй да 2 м. Сцёблы прамастойныя. Лісце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі жоўтыя, дробныя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронкападобныя ці шчыткападобныя суквецці. Плодсямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амерыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амерыцы і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віда — сумнік звычайны (Solidago virgaurea), Solidago gigantea і сумнік канадскі (Solidago canadensis).

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расліны.

З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі сумнік занесены ў чорны спіс і забаронены да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[3].

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
  3. Определен список наиболее опасных растений (руск.)
  • Скуратовіч А. М. Сумнік, залатацень / 267 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Золотарник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 357. — 563 с. (руск.)
  • Золотарник (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі