Сямялішкес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сумілішкі)
Мястэчка
Сямялішкес
літ.: Semeliškės
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Стаклішкі
Вышыня цэнтра
115 м
Насельніцтва
580 чалавек (2011)
Часавы пояс
Сямялішкес на карце Літвы
Сямялішкес (Літва)
Сямялішкес

Сямялі́шкес[1] (літ.: Semeliškės, традыцыйная беларуская назва — Сумілішкі) — мястэчка ў Эляктрэнайскім самакіраванні Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Сямялішкескай сянюніі. Размешчана на рацэ Стрэве, за 16 км на поўдзень ад Эляктрэная. Насельніцтва на 2011 год — 580 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Сумілішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1501 годзе ў Сумілішках збудавалі першы касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сумілішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

Каля 1890 года ў Сумілішках было 29 будынкаў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Сумілішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: ~1890 год — 410 чал., з іх 300 каталікоў, 40 праваслаўных і 70 іўдзеяў[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 580 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква-мураўёўка
  • Касцёл Святога Лаўрына (1774)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі іўдзейскія
  • Царква Святога Мікалая (1894—1895; мураўёўка)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]